Навіны банка і прэс-рэлізы
06.07.2016

Беларускамоўная рэклама «Беларусбанка» атрымала ўзнагароды фестывалю «aDNaK!» (прэс-рэліз)

30 чэрвеня былі абвешчаны пераможцы VII Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «aDNaK!». ААТ «ААБ Беларусбанк» стала прызёрам адразу ў дзвюх намінацыях. Іміджавы ролік банка «Эвалюцыя магчымасцяў» заняў трэцяе месца ў катэгорыі «Тэлевізійная рэклама». Каляндар «Адлюстраванне. 12 легенд пра неверагодную Беларусь» – трэцяе месца ў катэгорыі «Календары».

Іміджавая рэкламная кампанія «Эвалюцыя магчымасцяў» распавядае пра будучыню, якая адкрывае перад намі бязмежныя магчымасці. Мы лёгка можам уявіць сябе ў ролі тых, хто дасягае вынікаў, якія зараз здаюцца нам проста неверагоднымі. І ў аснове гэтых змяненняў – імклівы рост тэхналогій, якія назаўсёды змянілі свет вакол нас. Але як бы не прагрэсіраввалі тэхналогіі, у цэнтры нават самай ультрасучаснай прылады ці касцюма заўсёды будзе заставацца чалавек. Яго вера, філасофія і перакананні.

 image004

 

12 сюжэтаў календара «Адлюстраванне» ўзнаўляюць некалькі чароўных гісторый і легенд з мінулага Беларусі. Сучасныя мадэлі становяцца адлюстраваннем у люстэрку душы нашага мінулага. Кожная з гісторый суправаджаецца тэкстамі, сабранымі па крупінках з самых розных крыніц. І вось іх казачны свет ажыў і гатовы расказаць нам свае тайны! Каб мы ведалі і памяталі – веліч адлюстравання мінулага мы знойдзем у будучым.

 

«Калі ў "Эвалюцыі магчымасцяў" мы хацелі перадаць дынаміку, хуткасць, з якой мяняецца банк, адпавяданне тэмпу нашага часу, то каляндар "Адлюстраванне" –гэта даніна традыцыям, піетэт перад нашай багатай, глыбіннай, пакрытай таямніцамі гісторыяй. Такія розныя канцэпцыі, але яны адлюстроўваюць нашу філасофію. Мы ўдзячны агенцтву «Forte Grey Belarus» за сумесную рэалізацыю гэтых праектаў. Вельмі рады, што ўдалося так бліскуча візуалізаваць нашы ідэі», – адзначыла выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Наталля Сакалова.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!