Навіны банка і прэс-рэлізы
29.06.2016

Білеты ў кіно або тэатр праз Інтэрнэт – лёгка!

Калі тэатр пачынаецца з вешалкі, то планаванне паходу ў тэатр пачынаецца з пакупкі білета анлайн, і дакладна не з чаргі ў касу.

З кожным годам беларусы ўсё часцей выкарыстоўваюць Інтэрнэт-плацяжы пры замове білетаў для наведвання розных культурных мерапрыемстваў. Так, за студзень-май 2016 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на такіх сайтах, як www.kvitki.by, www.bileti.by, www.ticketpro.by колькасць плацяжоў карткамі «Беларусбанка» павялічылася больш чым на 25%.

Для такой тэндэнцыі ёсць некалькі прычын, і калі Вы яшчэ не купляеце білеты, седзячы на канапе, магчыма, Вам захочацца паспрабаваць.

Прычына №1 – Зручнасць.

Скажам, Вы вырашылі схадзіць у кіно. Для таго каб убачыць новы фільм, Вам трэба загадзя наведаць касу кінатэатра, пераканацца ў наяўнасці вольных месцаў, пастаяць крыху ў чарзе і атрымаць білет. Вы – пераможца, тыя, хто стаяў у канцы чаргі, прыйдуць іншым разам.

Здавалася б, не самы складаны алгарытм, але што сёння могуць прапанаваць тэхналогіі чалавеку з банкаўскай карткай? Гэта магчымасць  седзячы ў зручным крэсле, зайсці на любімы сайт для набыцця білетаў, выбраць фільм, спектакль ці канцэрт, вызначыцца са зручным для Вас месцам, здзейсніць аплату – атрымліваць асалоду ад думак пра будучае мерапрыемства.

Прычына №2 – Ажыццяўляць плацяжы лёгка.

 Для ажыццяўлення аплаты неабходна правесці мінімальную колькасць дзеянняў. Сэрвісы, якія прадастаўляюць магчымасць куплі білетаў анлайн, адрозніваюцца адзін ад аднаго алгарытмам правядзення браніравання, а вось сам працэс аплаты падобны. 

Спачатку неабходна вызначыць, якім спосабам лепш здзейсніць плацеж (па рэквізітах карткі або праз сістэму АРІП), прайсці па ссылках і ўвесці запытваемыя даныя. Вось і ўсё – Вы на вышыні.

Прычына №3 – Бяспечнасць.

Праводзіць плацяжы ў Інтэрнэце карткамі «Беларусбанка» бяспечна, паколькі банк выкарыстоўвае правераныя праграмна-тэхнічныя сродкі абароны даных, такія як пароль 3D-Secure, Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ

Пароль 3D-Secure – гэта тэхналогія забеспячэння бяспекі Інтэрнэт-плацяжоў для трымальнікаў плацежных картак MasterCard і Visa, Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ, адпаведна, прызначаны для картак нацыянальнай плацежнай сістэмы. Дзякуючы гэтым тэхналогіям праводзіцца дадатковая аўтэнтыфікацыя трымальніка карткі ў час ажыццяўлення плацяжоў у сетцы Інтэрнэт на сайтах, якія падтрымліваюць гэту тэхналогію. Зарэгістраваць пароль 3D-Secure і Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ можна з дапамогай сэрвісаў М-банкінг або Інтэрнэт-банкінг.

Захапляцца рамантыкай чэргаў або карыстацца сучаснымі тэхналогіямі – вырашаць толькі Вам, але, можа, у наступны раз, засвоіўшы нескладаную тэхналогію плацяжоў у Інтэрнэце, Вы зможаце трапіць на прэм’еру фільма з любімым акцёрам, у адрозненні ад суседа, які занадта доўга стаяў у чарзе.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!