Навіны банка і прэс-рэлізы
27.06.2016

«Беларусбанк» прапануе інавацыйны прадукт – Інтэрнэт-аблігацыі (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прадстаўляе сваім кліентам унікальную магчымасць для размяшчэння свабодных грашовых сродкаў у інавацыйны прадукт – Інтэрнэт-аблігацыі.

Набыць каштоўныя паперы без камісій і наведвання банка можна праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг».

Інтэрнэт-аблігацыі эмітаваны ў бездакументарнай форме, г. зн. у выглядзе запісаў на рахунках аналагічна безнаяўным грашам, і з’яўляюцца «прасунутай версіяй» традыцыйных папяровых аблігацый.

«Інтэрнэт-аблігацыі валодаюць шэрагам пераваг не толькі ў параўнанні з дакументарнымі аблігацыямі, але і з  банкаўскімі дэпазітамі. Гэта і магчымасць набываць аблігацыі кругласутачна, не выходзячы з дому. Таксама без наведвання банка можна атрымаць фіксаваны даход па прывабнай стаўцы, – адзначыла дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер Маргарыта Лукашэнка. І яшчэ вельмі важна, што поўнасцю выключана рызыка страты аблігацый, паколькі яны захоўваюцца на персаніфікаваным рахунку «дэпо» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Першымі да размяшчэння праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» банк прапануе Інтэрнэт-аблігацыі, намініраваныя ў доларах ЗША. Пры гэтым для іх набыцця не абавязкова быць уладальнікам валютнай плацежнай карты банка – аплату можна ажыццявіць і з карты ў беларускіх рублях.

«Беларусбанк» стаў першай фінансавай установай не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і на тэрыторыі СНД, якая ўкараніла тэхналогію анлайн-набыцця аблігацый.

Продаж пачынаецца з 27 чэрвеня 2016 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб новым прадукце банка можна азнаёміцца тут.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!