«Беларусбанк» трэці год запар стаў пераможцам Cbonds Awards CIS-2016 у намінацыі «Лепшы інвестыцыйны банк Беларусі». Банк таксама заняў першае месца ў другой прэстыжнай намінацыі – «Лепшая аналітыка па фінансавых рынках Беларусі». Пераможцы і прызёры вызначыліся па выніках апытання, якое праводзілася на сайце прызнанага інфармацыйнага агенцтва «Cbonds» з 8 лютага па 7 сакавіка 2016 года.
«Атрыманыя ўзнагароды пацвердзілі вядучыя пазіцыі «Беларусбанка» на беларускім фондавым рынку і сведчаць аб высокай ацэнцы партнёрамі і кліентамі якасці нашых інвестыцыйна-банкаўскіх паслуг. Аддаю належнае ўсім калегам, чыя прафесійная работа знайшла адлюстраванне ў гэтай прэстыжнай прэміі», – пракаменціраваў перамогу старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык.
Цырымонія ўзнагароджання намінантаў Cbonds Awards CIS адбылася ў рамках XIII Аблігацыйнага кангрэса краін СНД і Балтыі 16 чэрвеня 2016 года ў Тбілісі.
Даведка:
Cbonds – адно з вядучых фінансавых інфармацыйных агенцтваў, ажыццяўляе дзейнасць у Расіі, Украіне і Казахстане па напрамках развіцця інфармацыйных сайтаў (cbonds.info, investfunds.ru, preqveca.ru). Арганізуе правядзенне фінансавых канферэнцый, круглых сталоў і выставак.
Выдае часопіс Cbonds Review і штогадовыя даведнікі.
З’яўляецца заснавальнікам прэміі Cbonds Awards для ўдзельнікаў далгавога рынку. Пераможцы і прызёры вызначаюцца штогод у ходзе апытання, якое праводзіцца на сайце Сbonds.info.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»