Навіны банка і прэс-рэлізы
21.06.2016

Кантакт-цэнтр «Беларусбанка» атрымаў сертыфікат адпаведнасці еўрапейскаму стандарту (прэс-рэліз)

20.06.2016 Кантакт-цэнтр ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў сертыфікат адпаведнасці патрабаванням Еўрапейскага стандарту EN 15838:2009 ад кампаніі Austrian Standards Plus, стаўшы першым і адзіным у краіне ўладальнікам падобнага пасведчання. Дакумент з’яўляецца прафесійным пацвярджэннем высокага статуса і выдатнай якасці аказваемых кліентам паслуг, ацэнкай укладу гэтай структуры ў рэалізацыю планаў і задач банка, садзеяння яго камерцыйнаму поспеху.

 

 

«Для нас – гэта магутны маркетынгавы інструмент, рэальны спосаб пацвярджэння статуса кліентаарыентаванай кампаніі. Акрамя таго, гэта магчымасць умацавання даверу і лаяльнасці спажыўцоў, падтрымання станоўчага іміджа банка, сведчанне надзейнасці і даверу з боку кліентаў, – адзначыў дырэктар Кантакт-цэнтра Андрэй Корбут. – Перакананы, што ўкараненне стандарта будзе садзейнічаць як паляпшэнню якасці абслугоўвання кліентаў, так і захаванню банкам пазіцый лідара на фінансавым рынку».

Стандарт уключае ў сябе набор патрабаванняў да стратэгіі кіравання, інфраструктуры, працэсаў, ведаў і навыкаў супрацоўнікаў, кліентаарыентаванасці дзейнасці, даступнасці і якасці паслуг пры аптымальных выдатках. Ён распрацаваны з мэтай задавальнення патрабаванняў і кліентаў, і супрацоўнікаў,  накіраваны на стварэнне традыцыі бесперапыннага ўдасканалення і забеспячэнне лепшага разумення значэння такіх падраздзяленняў, як Кантакт-цэнтр.

Прайшоўшы працэдуру сертыфікацыі, Кантакт-цэнтр «Беларусбанка» атрымаў дадатковыя магчымасці дасягнення і ўтрымання канкурэнтных пераваг на рынку за кошт павышэння задаволенасці кліентаў, пастаяннага паляпшэння якасці работы і аптымізацыі выдаткаў пры аказанні паслуг.

Сертыфікаваны аўдыт быў праведзены аўдытарамі Міжнароднага інстытута сертыфікацыі кантактных цэнтраў (ICCCI, Расія).

 

Даведка: З 2011 года кантакт-цэнтры Расіі і краін блізкага замежжа атрымалі ўнікальную магчымасць пацвердзіць высокую якасць аказваемых паслуг на адпаведнасць міжнароднаму стандарту EN 15838, які прымяняецца больш чым у 30 краінах Еўропы ў індустрыі кантактных цэнтраў. Пры гэтым выдачу сертыфікатаў ажыццяўляе кампанія Austrian Standards Plus на падставе вывадаў аўдытараў.

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»