У перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2016 года ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць акцыю па зніжэнні кошту абслугоўвання міжнародных картак на 50%!
Акцыя распаўсюджваецца на карткі Visa Gold, Visa Classic (за выключэннем картак Visa Classic «Лэдзі Карт»), MasterCard Gold, MasterCard Standard, а таксама за абслугоўванне трымальнікаў карткі Visa Platinum у рамках пакета паслуг «Плацінум», бескантактавай карткі MasterCard Gold у рамках пакета паслуг «Прэстыж».
Так, напрыклад, у перыяд правядзення акцыі, картка Visa Gold можа быць аформлена за 300 000 бел. рублёў замест 600 000 бел. рублёў (цана да правядзення акцыі), што з’яўляецца істотнай эканоміяй! З коштам іншых міжнародных картак у рамках акцыі, якая праводзіцца, можна азнаёміцца на сайце ў раздзеле «Плацежныя карткі».
Міжнародныя карткі ААТ «ААБ Беларусбанк», з’яўляюцца зручным, бяспечным і надзейным плацежным сродкам у паездцы або падарожжы, замяняюць любую валюту, прымаюцца ў банкаматах, банках, гандлёва-сэрвісных арганізацыях па ўсім свеце.
Беларусбанк клапоціцца аб тым, каб Ваш адпачынак прайшоў з камфортам і без лішніх праблем.
Аформіць заяўку на выпуск карткі можна:
- па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147;
- на сайце банка;
- у М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт);
- у Інтэрнэт-банкінгу.