Дэлегаты міжнароднай канферэнцыі банкаўскіх, фінансавых і страхавых прафсаюзаў «Сацыяльны дыялог і трыпартызм ва ўмовах эканамічнай глабалізацыі» прынялі ўдзел у круглым стале, арганізаваным у ААТ «ААБ Беларусбанк». Канферэнцыя праводзіцца ў мэтах умацавання міжнароднага супрацоўніцтва прафсаюзаў банкаўскіх, фінансавых і страхавых работнікаў, абмену вопытам вядзення калектыўных перамоў і развіцця сацыяльнага дыялогу ва ўмовах транснацыяналізацыі банкаўскай, фінансавай і страхавой галін.
Як адзначыў старшыня галіновага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Аляксандр Ліхтаровіч, месца для правядзення круглага стала выбрана невыпадкова. У найбуйнейшым банку краіны ў поўнай ступені рэалізуюцца прынцыпы трыпартызму, ёсць пагадненне паміж Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыяй і наймальнікам, якое не з’яўляецца фармальным дакументам, а паслядоўна ўвасабляецца ў паўсядзённай практыцы.
Госці з Паўднёвай Карэі, КНР, Малайзіі, Партугаліі, Італіі, Грэцыі, Кіпра, Расіі, Малдовы з інтарэсам знаёміліся з гісторыяй банка і асноўнымі напрамкамі дзейнасці. Асобым прадметам увагі былі ўмовы працы і сацыяльны пакет супрацоўнікаў, аб чым падрабязна расказаў намеснік старшыні праўлення Уладзімір Занько.
На фота: (злева направа) Максім Аўдзееў, старшыня АПА ААТ «ААБ Беларусбанк», Уладзімір Занько, намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Аляксандр Ліхтаровіч, старшыня галіновага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў
«Сацыяльны складнік – магутны стымул для калектыву, – адзначыў намеснік старшыні праўлення. – Спартыўна-аздараўленчая, культурна-дасугавая работа садзейнічае аб’яднанню людзей, духу карпаратыўнасці, стварае спрыяльную псіхалагічную атмасферу, як вынік, садзейнічае росту прадукцыйнасці працы, а таксама разуменню, што толькі камандай можна разлічваць на поспех».
Прысутныя далі высокую ацэнку сацыяльным напрамкам дзейнасці банка, пакінулі запіс у Кнізе ганаровых гасцей.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»