Навіны банка і прэс-рэлізы
17.05.2016

У «Беларусбанку» адбыўся беларуска-кітайскі семінар (прэс-рэліз)

«Фінансаванне інвестыцыйных праектаў з удзелам Дзяржаўнага банка развіцця Кітая» – тэма сумеснага беларуска-кітайскага семінара, які 17 мая 2016 года адбыўся ў «Беларусбанку». Практыка і стандарты інвестыцыйнага крэдытавання, вопыт супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі Кітая, паспяхова рэалізуемыя праекты. Гэтыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў семінара.

 1

Вітаючы сход, намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка адзначыў значнасць і перспектыўнасць актыўна развіваючагася супрацоўніцтва банка з фінансавымі ўстановамі КНР. У прыватнасці, вельмі выгадным уяўляецца глабальны праект «Эканамічны пояс Шаўковага шляху». «Для нас ідэя Шаўковага шляху – гэта інтэграцыя ў маштабны міжнародны бізнес, што абяцае сур’ёзны імпульс развіццю нашай эканомікі, паколькі цягне салідныя рэсурсы, развіццё інфраструктуры – дарогі, электрыфікацыя, новыя рабочыя месцы», – падкрэсліў намеснік старшыні.

У сваім прывітальным слове генеральны дырэктар дэпартамента адукацыі і навучання Дзяржаўнага банка развіцця Кітая (ГБРК) Тыян Вэйджун падкрэсліў значнасць партнёрства з «Беларусбанкам» як аднаго з вектараў стратэгічнага супрацоўніцтва Кітая і Беларусі, якое набывае ўсё большы дынамізм.

Штуршок развіццю беларуска-кітайскіх адносін у эканамічнай, інвестыцыйнай сферах даў візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь, які адбыўся ў маі 2015 года. «Беларусбанк» тады заключыў пагадненне аб крэдыце з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая на $300 млн. і актыўна пачаў асвойваць сродкі.

«Мы ўжо вызначылі цэлы рад галін, у якіх наша супрацоўніцтва сапраўды можа быць дастаткова эфектыўным і ўзаемавыгадным. Гэта, безумоўна, транспарт, камунікацыі і сувязь, энергетыка, машынабудаванне, – пракаменціраваў намеснік старшыні праўлення банка Аляксандр Паліўка. – $50 млн. выдзелена на праекты для малога бізнесу. Што датычыцца рэалізуемых праектаў на буйных прадпрыемствах, то трэба адзначыць РУП «Гроднаэнерга», якое практычна пабудавала наймацнейшы ў рэспубліцы ветрапарк. Павінен таксама назваць інвестпраект «Белшыны», якая ў тым ліку дзякуючы кітайскаму абсталяванню па буйнагабарытных шынах выходзіць на новы ўзровень у плане якасці і ў прынцыпе магчымасці выпуску такой прадукцыі, уключаючы шыны для нашага рэкардсмена 450-тоннага БелАЗа».

На семінары дзелавым колам былі прадстаўлены механізмы, магчымасці і перавагі фінансавання інвестыцыйных праектаў за кошт сродкаў крэдытнай лініі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая. Усё гэта заклікана актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва, пашырыць пералік напрамкаў незалежна ад маштабу бізнесу і формы ўласнасці. У прыватнасці, моцны акцэнт быў зроблены на малы і сярэдні бізнес.

3

«Пакуль кліентам, партнёрам, контрагентам «Беларусбанка» не хапае інфармацыі пра магчымасці, прадастаўляемыя Дзяржаўным банкам развіцця Кітая, – даў агульную ацэнку прайшоўшаму мерапрыемству Аляксандр Паліўка. – Мы жадаем зблізіць першакрыніцу з тымі, хто будзе гэтыя лініі прыцягваць».

У цэлым, семінар стаў пляцоўкай для камунікацый, набыцця новага вопыту, налажвання дзелавых кантактаў.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!