Навіны банка і прэс-рэлізы
05.04.2016

Рабочая сустрэча кіраўнікоў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Беларуськалій» прайшла ў Салігорску (прэс-рэліз)

Напярэдадні Дня геолага ў Салігорску адбылася рабочая сустрэча старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргея Пісарыка і начальніка філіяла № 500 – Мінскага ўпраўлення Дзмітрыя Грыбоўскага з генеральным дырэктарам ААТ «Беларуськалій» Іванам Галаватым.

У цэнтры ўвагі кіраўнікоў былі перспектывы супрацоўніцтва з улікам сусветнай кан’юнктуры на рынку калійных угнаенняў. Бакамі была выказана ўзаемная зацікаўленасць і гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, эканамічных і сацыяльных праграм як самога прадпрыемства, так і рэгіёна ў цэлым, паколькі ААТ «Беларуськалій» з’яўляецца горадаўтваральным прадпрыемствам.

 image001

На фота (злева направа): старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты

Працягам сустрэчы стала наведванне шахты Чырвонаслабодскага рудніка, уведзенага ў эксплуатацыю ў маі 2009 года, дзе на глыбіні больш за 500 метраў прадстаўнікі банка ўбачылі тэхналогію здабычы руды і літаральна прачулі ўмовы, у якіх працуюць шахцёры. Асаблівы інтарэс у гасцей рудніка выклікала сучаснае горна-шахтнае абсталяванне, асначанае аўтаматызаванай сістэмай кіравання.

Гісторыя ўзаемаадносін аднаго з найбуйнейшых вытворцаў калійных угнаенняў у свеце ААТ «Беларуськалій» і ААТ «ААБ Беларусбанк» налічвае больш за дваццаць гадоў, на працягу якіх акцыянерныя таварыствы пазіцыянуюць адзін аднаго як надзейныя партнёры.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!