ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў аб тым, што:
з 01.04.2016 спыняецца прыём грашовых сродкаў на:
- тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Прэміяльна – накапляльны «Дзіцячы»;
- тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд» тэрмінам на 12 месяцаў;
- тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Класік безадзыўны» (у беларускіх рублях і замежнай валюце);
- тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Класік безадзыўны Новы» (у беларускіх рублях і замежнай валюце);
- тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Класік плюс» (у беларускіх рублях і замежнай валюце);
- тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён. Працэнтная стаўка па тэрміновым банкаўскім укладзе «Гарантаваны даход» тэрмінам на 35 дзён устаноўлена ў памеры 0,5% гадавых. Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 01.04.2016.
Адначасова інфармуем:
1) Аб спыненні з 01.04.2016 прыёму дадатковых узносаў на тэрміновы банкаўскі ўклад у замежнай валюце «Валютны экспрэс»; тэрміновы банкаўскі ўклад «Прэстыж» (у беларускіх рублях).
2) Аб устанаўленні працэнтаў па тэрміновых банкаўскіх укладах у памеры:
- 0,5% гадавых па ўкладах у беларускіх рублях: «Прэстыж»; «Гарантаваны даход» тэрмінам на 15 дзён; «Зручны»; «Ветэран»; «XXI стагоддзе»; «Кастрычніцкі»; «Ветэран II»; «55 гадоў Перамогі»; «Мабільны»; Накапляльны (накапляльны ўклад у нацыянальнай валюце са штомесячнай капіталізацыяй; накапляльны ўклад у беларускіх рублях; тэрміновы банкаўскі накапляльны ўклад у беларускіх рублях, а таксама накапляльныя ўклады, уведзеныя згодна з Загадам Дзяржаўнага банка СССР ад 29.03.1990 №30 «Аб увядзенні новых відаў укладаў ва ўстановах Ашчаднага банка СССР»); «Спецыяльны накапляльны рахунак»; «Прэміяльна-накапляльны «Дзіцячы»;
- 0,1% гадавых па ўкладах у замежнай валюце: «Прэстыж»; Накапляльныя ўклады ў замежнай валюце (тэрмінам 6, 12, 18, 24, 36 мес.); Тэрміновы банкаўскі ўклад у замежнай валюце на тэрмін 3, 6, 12 месяцаў; «Тэрміновы» (у замежнай валюце тэрмінам на 6 мес.); Тэрміновы ўклад у замежнай валюце са штомесячнай капіталізацыяй (тэрмінам 6 мес.).
Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца па вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладах з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 01.04.2016.
З даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 01.04.2016 устаноўлена па Тэрміновым укладзе ў замежнай валюце са штомесячнай капіталізацыяй (тэрмінам 6 мес.) паніжаная працэнтная стаўка пры датэрміновым запатрабаванні ў памеры 0,1% гадавых, незалежна ад фактычнага тэрміну захоўвання ўкладу да даты наступлення тэрміну яго вяртання.
3) Аб устанаўленні з 01.04.2016 па тэрміновым банкаўскім укладзе «Спецыяльны накапляльны рахунак» працэнтнай стаўкі датэрміновага вяртання ў памеры 0,5% гадавых. Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца з даты аўтаматычнага перазаключэння на новы тэрмін пачынаючы з 01.04.2016.
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»