25 сакавіка 2016 года ў Галаўным офісе адбыўся Гадавы агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» – вышэйшы орган кіравання банка. Акцыянеры атрымалі інфармацыю аб тым, як спрацаваў банк за справаздачны перыяд і якія задачы давядзецца яму вырашаць у перспектыве. У сваю чаргу, Наглядальны савет і Праўленне банка пачулі ацэнкі сваёй дзейнасці і прапановы па яе ўдасканаленні.
Доля дзяржавы ў структуры акцыянернага капіталу банка за справаздачны перыяд вырасла на 0,8 п. п. і на 1 студзеня 2016 года склала каля 98,8%, доля мінарытарыеў – 1,2%. Рост долі дзяржавы абумоўлены павелічэннем статутнага фонду банка.
Старшыня Наглядальнага савета банка, міністр фінансаў Уладзімір Амарын прадставіў даклад аб выніках работы савета, падкрэсліўшы значнасць праведзенага ў 2015 годзе незалежнага аўдыту карпаратыўнага кіравання і стварэння ў структуры Наглядальнага савета двух новых камітэтаў – па стратэгіі і па кадрах і ўзнагароджаннях.
«Няпростыя эканамічныя ўмовы, прыкметны ціск знешніх фактараў праверылі на трываласць бізнес-стратэгіі многіх прадпрыемстваў і арганізацый, працуючых у Рэспубліцы Беларусь. Прыемна, што «Беларусбанк» з гонарам вытрамыў выпрабаванне і паказаў станоўчы фінансавы вынік, – сказаў Уладзімір Амарын. – Банк не толькі пацвердзіў устойлівыя пазіцыі на рынку, але і праявіў свае моцныя бакі, сфарміраваў кадравы рэзерв маладых і перспектыўных спецыялістаў, ствараючы аснову, якая дазваляе ўпэўнена рухацца на шляху далейшага развіцця».
У выніку абвастрэння фінансавых праблем у прадпрыемстваў рэальнага сектару эканомікі адбылося пагаршэнне якасці крэдытнага партфеля «Беларусбанка», якое запатрабавала стварэння значнага аб’ёму рэзерваў для пакрыцця крэдытных рызык – 3,7 трлн. рублёў, што прывяло да кароткатэрміновага зніжэння рэнтабельнасці, але сур’ёзна паўплывала на забеспячэнне нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
«Банк працаваў, не толькі стабільна, своечасова і гібка рэагуючы на сітуацыю, але і змог палепшыць ключавыя паказчыкі, захаваць лідзіруючыя пазіцыі ў айчыннай банкаўскай сістэме па такіх паказчыках, як узровень уласнага капіталу, актываў, крэдытаў, дэпазітаў, – падкрэсліў у сваім дакладзе старшыня праўлення Сяргей Пісарык. – Не прыцярпела змянення і наша бізнес-ідэалогія: моцная звязка з эканамічнай палітыкай краіны, актыўнае садзеянне дынамічнаму развіццю найважнейшых галін эканомікі і сацыяльнай сферы».
Кіраўнік паведаміў, што забяспечана станоўчая дынаміка развіцця банка, атрыманы прырост аперацыйнага прыбытку.
Працягваецца работа па развіцці прыярытэтных напрамкаў дзейнасці, удасканаленні тэхналогій ажыццяўлення бізнес-працэсаў, якасным пераўтварэнні і пашырэнні банкаўскага холдынгу, што дазваляе максімальна задавальняць патрэбы карпаратыўных і рознічных кліентаў.
Акцыянеры банка зацвердзілі гадавую справаздачу аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка, бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытках і стратах. У адпаведнасці з рашэннем акцыянераў 40% чыстага прыбытку накіравана ў рэзервовы фонд. 29,6% чыстага прыбытку размеркавана ў фонд развіцця, на выплату дывідэндаў – 30,3%.
Рашэннем сходу зацверджаны склад Наглядальнага савета банка, Рэвізійнай камісіі і Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі. Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Амарын захаваў пост старшыні Наглядальнага савета. Першым намеснікам таксама застаўся міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Рэвізійную камісію, як і раней, узначаліць Гур’янава Людміла Георгіеўна, камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі – Канстанцін Уладзіміравіч.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»