Навіны банка і прэс-рэлізы
22.03.2016

«Беларусбанк» прадаставіў магчымасць ажыццяўлення online-пакупак у інтэрнэт-магазіне Lamoda

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з інтэрнэт-рытэйлерам Lamoda і кампаніяй АССІСТ прадаставілі магчымасць безнаяўнай аплаты пакупак на сайце lamoda.by з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак або па нумары мабільнага тэлефона з дапамогай паслугі «М-банкінг».

З 15 сакавіка ажыццяўляць пакупкі на сайце найбуйнейшага ў Беларусі інтэрнэт-магазіна моднага адзення, абутку і аксэсуараў, які прапануе вырабы папулярных брэндаў ад вядучых сусветных вытворцаў, lamoda.by стала яшчэ зручней: ажыццявіць плацеж цепер можна за некалькі секунд з дапамогай рэквізітаў банкаўскай карты. Сэрвіс даступны трымальнікам карт плацежных сістэм Visa і MasterCard як беларускіх, так і замежных банкаў, а таксама трымальнікам карт БЕЛКАРТ «Беларусбанка». Пры гэтым, online-пакупкі могуць ажыццяўляць як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя на сайце інтэрнэт-магазіна карыстальнікі.

Для трымальнікаў картак «Беларусбанка», якія з’яўляюцца карыстальнікамі паслугі «М-банкінг», таксама рэалізавана магчымасць аплачваць пакупкі шляхам уводу на сайце толькі нумара мабільнага тэлефона і пацвярджэння аперацыі на мабільным устройстве праз дадатак «М-банкінг». Гэты спосаб аплаты з’яўляецца ўнікальным для Беларусі і даступны для ўсіх арганізацый гандлю і сэрвісу, якія супрацоўнічаюць з банкам у рамках інтэрнэт-эквайрынгу.

Атрымаць падрабязную інфармацыю аб парадку ажыццяўлення  Інтэрнэт-плацяжоў з выкарыстаннем рэквізітаў картак можна тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!