Навіны банка і прэс-рэлізы
18.03.2016

Аб новым рэжыме функцыянавання ўнутранага валютнага рынку

З мэтай далейшага ўдасканалення механізмаў функцыянавання ўнутранага валютнага рынку Праўленнем Нацыянальнага банка 1 сакавіка 2016 г. была прынята пастанова № 106 ”Аб унясенні змяненняў у Інструкцыю аб парадку ажыццяўлення абавязковага продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку і прызнанні страціўшай сілу пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2015 г. № 323“.

Так, з 21 сакавіка 2016 г. суб’ектам гаспадарання прадастаўляецца магчымасць ажыццяўлення куплі, продажу замежнай валюты на біржавым валютным рынку праз банкі Рэспублікі Беларусь.

Валютна-абменныя аперацыі ажыццяўляюцца ўсімі ўстановамі ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках заключаных банкам з кліентам дагавораў на падставе заявак (плацежных інструкцый) кліентаў у вызначаным заканадаўствам парадку.

Заяўкі кліентаў на куплю і свабодны продаж замежнай валюты ў гандлёвай сістэме ААТ «БВФБ» будуць выконвацца ААТ «ААБ Беларусбанк» па курсах попыту/прапановы, якія складваюцца ў ходзе таргоў на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» падчас гандлёвай сесіі ў момант ажыццяўлення здзелкі, з улікам устаноўленых кліентам у заяўцы курсавых абмежаванняў.

Заяўка кліентаў у ходзе таргоў можа быць выканана адной або некалькімі здзелкамі. Разлікі ААТ «ААБ Беларусбанк» з кліентам ажыццяўляюцца па фактычных курсах здзелак на таргах, здзейсненых пры выкананні канкрэтнай заяўкі кліента. Незадаволеныя ў ходзе таргоў заяўкі і астатак ад часткова задаволеных заявак пераносяцца на наступныя таргі або могуць быць адкліканы кліентамі.

Пры ажыццяўленні здзелак на таргах ААТ «БВФБ» па абавязковым продажы кліентам замежнай валюты ў выпадку, калі на біржавых таргах замежная валюта, адрозная ад долараў ЗША, еўра, расійскіх рублёў, не была прададзена, банк па дамове з клінтам можа ажыццявіць яе канверсію па курсе банка ў іншую замежную валюту (долар ЗША, еўра, расійскі рубель).

За аперацыі на таргах ААТ "БВФБ" банк мае права спаганяць узнагароджанне ў беларускіх рублях і (або) у замежнай валюце ў адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк». Па здзелках за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў узнагароджанне банка не спаганяецца.

Пры куплі і свабодным продажы замежнай валюты банк мае права прымяняць дыферэнцыраваны памер узнагароджання, а таксама індывідуальныя тарыфы ў парадку, устаноўленым ААТ «ААБ Беларусбанк».