Міжнародная канферэнцыя «Рэспубліка Беларусь: гандлёвае фінансаванне 2016» адкрылася 16 сакавіка 2016 года ў Мінску.
Канферэнцыя сабрала пад сваёй эгідай прадстаўнікоў банкаўскага, карпаратыўнага і страхавога сектару, а таксама замежную інвестыцыйную супольнасць для аналізу магчымасцей і стратэгіі супрацоўніцтва ў галіне гандлёвага фінансавання з Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Японіі, Кітая, Італіі, Фінляндыі і інш.
Агляд эканамічнага клімату Беларусі і перспектывы яе эканомікі, роля Беларусі на глабальнай фінансавай арэне, патрэбы беларускага рынку ў экспартным і гандлёвым фінансаванні – гэтыя тэмы макраўзроўню дапаўняліся тэмай магчымасцей «Беларусбанка» ў фінансаванні міжнароднага гандлю і сіндыкаваным крэдытаванні.
«Беларусбанк» выступіў Генеральным спонсарам. Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, каменціруючы ўдзел банка ў мерапрыемстве, падкрэсліў яго значнасць і своечасовасць.
«Прымаючы да ўвагі існуючыя тэндэнцыі ў сусветнай эканоміцы, асобныя эканамічныя санкцыі ў дачынненні Расіі і турбулентнасць ва Украіне, наша краіна можа прапанаваць замежным інвестарам спрыяльныя магчымасці для бізнесу ў рэгіёне, - падкрэсліў Сяргей Пісарык, - Ва ўмовах геапалітычнай нестабільнасці банкам адводзіцца асобая роля. “Беларусбанк” імкнецца задаволіць патрэбы эканомікі, пры гэтым развівае міжнародны бізнес, прыцягваючы мільярды долараў у эканоміку краіны. Іх колькасць можа павялічыцца па меры таго, як нашы замежныя партнёры пераканаюцца ў нашай адкрытасці і надзейнасці. І гэта канферэнцыя заклікана таму садзейнічаць, паколькі тут нашы партнёры атрымаюць макраэканамічны агляд, аналіз сітуацыі ў фінансавым сектары і разгледзяць рызыкі адносна “Беларусбанка”».
На форуме прадэманстравана жаданне заходніх партнёраў весці канструктыўны дыялог. Для «Беларусбанка» развіццё міжнароднага бізнесу з’яўляецца прыярытэтным напрамкам. А гэта шырокі спектр прадуктаў у галіне гандлёвага, связанага фінансавання, дакументарных аперацый, экспартнага і перадэкспартнага крэдытавання ва ўзаемадзеянні з нацыянальнымі і міжнароднымі страхавымі кампаніямі, а таксама садзеянне ў правядзенні дзелавых сустрэч, прэзентацый, кансультацый як у Беларусі, так і за яе межамі. За апошнія 5 гадоў банку ўдалося прыцягнуць у нацыянальную эканоміку замежных крэдытных рэсурсаў у аб’ёме 15 млрд. долараў у эквіваленце.
Канферэнцыя ўключае тэматычныя дыскусіі, прэзентацыі і даследаванні паспяховых здзелак у сферы гандлёвага фінансавання ў Беларусі, а таксама пашыраныя пасяджэнні з удзелам экспартна-крэдытных агенцтваў (Клуб ЭКА ў Мінску).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»