Навіны банка і прэс-рэлізы
14.03.2016

У «Беларусбанку» з’явілася аўтаматычная дэпазітная машына GLORY DE – 100 (прэс-рэліз)

Аўтаматычная дэпазітная машына (АДМ) па прыёме грашовай наяўнасці GLORY DE – 100 усталявана і пачала функцыянаваць на базе філіяла № 500 – Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк». Для вопытнай эксплуатацыі ўстройства прадастаўлена ў бязвыплатнае карыстанне СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс».

Аўтаматычная дэпазітная машына – гэта электронны праграмна-тэхнічны комплекс, які дазваляе ў кругласутачным рэжыме без прыцягнення персанала банка прымаць ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў грашовую наяўнасць з залічэннем яе на рахунак кліента. GLORY DE – 100  забяспечвае таксама бяспечнае захоўванне прынятай грашовай наяўнасці з далейшай яе выемкай і пералікам касавымі работнікамі банка.

АДМ можа ўстанаўлівацца як у структурных падраздзяленнях банка, так і на тэрыторыях гандлёва-забаўляльных цэнтраў, дзе збіраюцца адносна  невялікія аб’екты сферы гандлю і паслуг. Пры гэтым у кліентаў з’яўляецца магчымасць здаваць наяўную выручку ў зручны час, а банк эканоміць сродкі на інкасацыю.

 adm

На фота: Уладзімір Грыгор’еў, намеснік начальніка філіяла № 500 – Мінскае ўпраўленне ААТ «ААБ Беларусбанк», Андрэй Лойка, начальнік сектара маркетынгу тэрмінальнага ПЗ СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс», Масаякі Оона, прадстаўнік кампаніі Glory.

 

Наведаўшы філіял, прадстаўнік кампаніі Glory  спадар Масаякі Оона (Masayuki Oono) выказаў задавальненне праведзенай работай па падрыхтоўцы абсталявання да эксплуатацыі і праяўленым інтарэсам да яго ўкаранення з боку ААТ «ААБ Беларусбанк».

У найбліжэйшы час ААТ «ААБ Беларусбанк» плануе пачаць вопытна-прамысловую эксплуатацыю аўтаматычных дэпазітных машын на тэрыторыях  кліентаў, зацікаўленых ва ўкараненні такой паслугі.

 

Прэс-служба ААТ«ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!