Паважаныя кліенты!
Інфармуем вас, што з 01.03.2016 у SMS-паведамленні, якія накіроўваюцца ў рамках паслугі «SMS-апавяшчэнне», можа быць уключана інфармацыя аб астатку грашовых сродкаў на рахунку, да якога аформлена дэбетавая картка банка.
Акрамя гэтага паведамляем, што падключэнне і адключэнне паслугі «SMS-апавяшчэнне аб прыходных і расходных аперацыях» цяпер стала даступным і ў інфакіёках банка.
У выпадку калі вы ўжо з'яўляецеся карыстальнікам паслугі SMS-апавяшчэнне, то для атрымання інфармацыі аб астатку сродкаў на рахунку вам спатрэбіцца:
1. Калі вы зарэгістравалі паслугу ў «Інтэрнэт-банкінгу» - адключыць яе ў «Інтэрнэт-банкінгу» і зарэгістраваць нанава ва ўстанове банка, у якой адкрыты Ваш рахунак, або ў інфакіёску;
2. Калі вы зарэгістравалі паслугу ва ўстанове банка, у якой адкрыты ваш рахунак, – адключыць паслугу ў той жа ўстанове банка і падключыць яе нанава або ва ўстанове банка, або ў інфакіёску.