Навіны банка і прэс-рэлізы
01.03.2016

Яшчэ больш камфорту ў еўрапейскіх сталіцах для трымальнікаў прэміяльных карт MasterCard World Black Edition «Беларусбанка»

image001

Незалежна ад авіякампаніі і класа абслугоўвання, трымальнікі картак MasterCard World Black Edition «Беларусбанка» могуць наведаць эксклюзіўныя бізнес-залы MasterCard, каб адпачыць у ціхай і ўтульнай атмасферы, настроіцца на прыемнае падарожжа, а таксама прадукцыйна папрацаваць да вылету самалёта. Для наведвання бізнес-зала дастаткова толькі прад’явіць на ўваходзе сваю прэміяльную картку банка.

image003Бізнес-зал MasterCard — гэта зручная прастора з яркім сучасным дызайнам, дзе кожнаму наведвальніку забяспечаны высокі ўзровень сэрвісу, і створаны ўмовы як для адпачынку, так і для работы. У распараджэнні падарожнікаў спецыяльна абсталявана зона з камп’ютарамі і офіснай тэхнікай, доступ у інтэрнэт, а таксама свежая прэса, вялікі выбар тэлепраграм і фільмаў, шырокі асартымент закусак і напояў*.

 

Свабодны ўваход у бізнес-залы MasterCard даступныў наступных аэрапортах:

Масква (Расійская Федэрацыя) – аэрапорт Шарамеццева, тэрмінал Е;

Кіеў (Украіна) – аэрапорт Барыспаль, тэрмінал D;

Будапешт (Венгрыя) – аэрапорт ім. Феранца Ліста;

Бухарэст (Румынія)– аэрапорт ім. Анры Коанды;

Вена (Аўстрыя) – аэрапорт Швехат;

Прага (Чэхія) – аэрапорт ім. Вацлава Гавела, тэрмінал 1.

 

*Інфармацыя аб умовах доступу трымальнікаў картак і іх суправаджаючых (у т.л. дзяцей), пераліку дадатковых паслуг і рэжыме працы бізнес-залаў можна ўдакладніць на сайце www.mastercard.com.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!