25 лютага 2016 года адзін з найстарэйшых і аўтарытэтнейшых фінансава-аналітычных парталаў Infobank.by (Інфабанк) падвёў вынікі даследаванняў якасці абслугоўвання ў банкаўскіх аддзяленнях і мабільных дадаткаў за 2015 год і правёў узнагароджанне пераможцаў у намінацыі «Спажывецкі вопыт», «Мабільны дадатак» і «Народны рэйтынг».
«Беларусбанк» – пераможца і прызёру трох намінацыях:
- «Самы спагадлівы Банк-2015» - перамога ў спецыяльнай намінацыі,
- «Народны рэйтынг-2015» - 2 месца,
- «Лепшы мабільны дадатак для iOS-2015» - 3 месца.
«Гэта заслуга неабыякавага і прафесійнага падыходу супрацоўнікаў Кантакт-цэнтра – самых спагадлівых спецыялістаў банка», – сказаў на цырымоніі ўручэння дырэктар Кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк» Андрэй Корбут.
Пападанне ў намінацыю «Народны рэйтынг» у банку расцанілі як вынік крапатлівай працы, якая прынесла плады. На думку дырэктара, прызнанне заслуг па рабоце ў дадзеным напрамку самым лепшым чынам характарызуе правільнасць выбранага напрамку.
«Мы ўзняліся з пазіцый у другім дзясятку, – дадаў Андрэй Корбут. – «Беларусбанк» – гэта вялікая арганізацыя, у якой працуе больш за 20 тысяч чалавек. Не бывае дасканалых людзей або ідэальных банкаў. Усе мы дапускаем памылкі, і гэта нармальны рабочы працэс. А работа з людзьмі, як вядома, вельмі няпростая справа».
Кантакт-цэнтр сур’ёзна аналізуе паведамленні, вызначае маштабы і слабыя кропкі, тэндэнцыі і накірункі негатыву. Са скаргамі на персанал разбіраюцца на месцах у філіялах. Незадаволенасць банкаўскімі паслугамі або прадуктамі – падстава для іх удасканалення.
«Ні адзін водгук не застаецца без увагіі адказу. Гэта наша пазіцыя», – сцвярджае дырэктар. Прыемна адчуваць, што нашу штодзённую работу ўбачылі і ацанілі годна».
Даведка: Цырымонія ўзнагароджання банкаў, якія перамаглі ў конкурсах: «Спажывецкі вопыт-2015», «Лепшы інтэрнэт-банк-2015», «Лепшы мабільны дадатак для iOS-2015», «Лепшы мабільны дадатак для Android-2015», «Народны рэйтынг-2015» прайшла 25 лютага 2016 у атэлі «Crowne Plaza».
На працягу многіх месяцаў супрацоўнікі Infobank.by тайна наведвалі аддзяленні беларускіх банкаў. Праект «Спажывецкі вопыт» ахапіў 24 камерцыйныя банкі, 9 найбуйнейшых гарадоў рэспублікі, каля 100 аддзяленняў і 5 банкаўскіх паслуг.
У цэнтр увагі трапілі папулярныя банкаўскія паслугі – аплата камунальных плацяжоў, аплата мабільнага, афармленне карткі, ажыццяўленне грашовага пераводу, адкрыццё дэпазіту. Акрамя таго, даследаваліся каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, якія ў апошнія некалькі гадоў набываюць усё большую папулярнасць сярод кліентаў банкаў.
Быў ацэнены сэрвіс «Інтэрнэт-банкінг» ад 22 беларускіх банкаў з пункту гледжання зручнасці і функцыянальнасці. Таксама былі пратэсціраваны 22 мабільныя дадаткі. Дакладней, дадаткаў усяго 11, але кожны з іх адаптаваны пад 2 аперацыйныя сістэмы: iOS і Android.