Навіны банка і прэс-рэлізы
26.02.2016

Адбылося вочнае пасяджэнне наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-рэліз)

Наглядальны савет ААТ «ААБ Беларусбанк» пад старшынствам Уладзіміра Амарына правёў першае ў 2016 годзе вочнае пасяджэнне.

Па выніках абмеркавання Наглядальным саветам прынята рашэнне аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў банка і зацверджана павестка дня сходу акцыянераў. Традыцыйна, гэта будуць пытанні аб выніках работы Наглядальнага савета,  фінансава-гаспадарчай дзейнасці і бухгалтарскай справаздачнасці банка, размеркаванні прыбытку і выплаце дывідэндаў.

Пытанне аб удакладненні сметы даходаў і выдаткаў Банка на 2016 год стала адным з ключавых. Удакладненні зроблены з улікам сітуацыі, якая склалася на валютным рынку, прыняцця Нацыянальным банкам рашэння аб змяненні парадку фарміравання рэзерваў, а таксама верагоднасці пагаршэння якасці крэдытнага партфеля ў бягучым годзе.

Наглядальны савет зацвердзіў таксама ўмовы аплаты працы членаў Праўлення. У рамках гэтага рашэння былі зацверджаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы для топ-менеджменту Банка і іх прагнозныя значэнні на 2016 год.

На пасяджэнні разгледжаны таксама шэраг пытанняў, якія датычацца сістэмы карпаратыўнага кіравання. Па выніках разгляду справаздач аб стане сістэм унутранага кантролю і кіравання рызыкамі  Саветам былі пастаўлены задачы па павышэнні эфектыўнасці названых сістэм.

Была дадзена ацэнка эфектыўнасці работы Наглядальнага савета ў 2015 годзе і зацверджаны План мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці работы Наглядальнага савета на 2016 год.

З улікам новай рэдакцыі Закона «Аб гаспадарчых таварыствах» прынята рашэнне перадаць Праўленню Банка паўнамоцтвы па прыняцці рашэнняў аб аказанні спонсарскай дапамогі.

Таксама на пасяджэнні Наглядальным саветам прынята рашэнне аб закрыцці Прадстаўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» у Рэспубліцы Польшча.