«Беларусбанк» выступіў генеральным спонсарам міжнароднай канферэнцыі «Рэспубліка Беларусь: гандлёвае фінансаванне 2016», якая адбудзецца 16-17 сакавіка ў г. Мінску.
Для ўдзелу ў абмеркаванні магчымасцей і стратэгіі супрацоўніцтва ў галіне гандлёвага фінансавання запрошаны прадстаўнікі банкаўскага і карпаратыўнага сектара краін Еўрасаюза і СНД. Таксама ў рамках канферэнцыі адбудуцца пашыраныя пасяджэнні з удзелам Экспартна-Крэдытных Агенцтваў («Клуб ЭКА ў Мінску»).
Такога кшталту сустрэчы служаць абмену ўзаемна карысных ідэй, выпрацоўцы новых цікавых праектаўі ініцыятыў, садзейнічаюць усталяванню новых дзелавых кантактаў, лічыць кіраўніцтва банка.
Удзел ААТ «ААБ Беларусбанк» у канферэнцыі не абмяжуецца толькі роллю генеральнага спонсара. Маючы салідны вопыт у напрамку гандлёвага фінансавання, банк гатоў падзяліцца з калегамі новымі практыкамі, запрашае да ўдзелу і прапануе сваім кліентам спецыяльную скідку.
Арганізатар канферэнцыі - кампанія WorldwideExpert Conferences пры падтрымцы Еўрапейскага Банка Рэканструкцыі і Развіцця.
Дадатковая інфармацыя – на сайце http://wwe-conferences.com/.
Кантакты: stanislav.malevich@belarusbank.by