Навіны банка і прэс-рэлізы
12.02.2016

«Беларусбанк» тлумачыць змяненні па картачных аперацыях у шэрагу замежных краін

У дадатак да прэс-рэліза ад 11.02.2016 “Да ўвагі трымальнікаў картак ААТ «ААБ Беларусбанк»” паведамляем, што ўведзеныя абмежаванні па картках Visa, MasterCard і Maestro распаўсюджваюцца выключна на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах, ажыццяўляемыя шляхам счытвання даных з магнітнай паласы плацежнай карткі. Абмежаванні ўведзены ў наступных краінах:

Тып карткі

Краіна

MasterCard

Камбоджа, Ганконг, Малайзія, Непал, Філіпіны, В’етнам, Паўднёвая Карэя, Індыя, Інданэзія, Тайланд, Тайвань, Кітай, Японія, ЗША

VISA і Maestro

Непал, Індыя, Інданэзія, Тайланд, Тайвань, Кітай, Японія, ЗША

На аперацыі, ажыццяўляемыя са счытваннем даных з мікрапрацэсара (чыпа) карткі, абмежаванні не распаўсюджваюцца.

У пералічаных краінах высокая верагоднасць здзяйснення махлярскіх аперацый з выкарыстаннем рэквізітаў плацежных картак, па колькі не ўсе банкаматы забяспечваюць правядзенне аперацый са счытваннем мікрапрацэсара (чыпа) карткі. Уведзеныя банкам абмежаванні накіраваны на зніжэнне рызыкі здзяйснення махлярскіх аперацый і, адпаведна, на забеспячэнне захавання грашовых сродкаў трымальнікаў плацежных картак банка.

Абмежаванні не распаўсюджваюцца на безнаяўныя аперацыі аплаты ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, у інтэрнэт-магазінах, аперацыі зняцця наяўных грошай у пунктах выдачы наяўных грошай устаноў банкаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!