Навіны банка і прэс-рэлізы
05.02.2016

«Беларусбанк» прапануе карпаратыўным кліентам інструмент эфектыўнага кіравання рахункамі (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» прапануе карпаратыўным кліентам аптымальны спосаб цэнтралізаванага кіравання рахункамі шляхам выкарыстання паслугі «Кэш пулінг». Сутнасць яе ў тым, што кліент – галаўная арганізацыя атрымлівае магчымасць у рэжыме on-line кантраляваць астаткі сродкаў на рахунках адасобленых падраздзяленняў і філіялаў, а таксама ажыццяўляць дыстанцыйнае  распараджэнне гэтымі рэсурсамі з дапамогай праграмнага комплекса «Кліент-банк» на  WEB-платформе.

 

 image002

 «Вядзенне бізнесу сёння немагчыма без арганізацыі эфектыўнага кіравання грашовымі патокамі. На змену «ручному» кіраванню прыходзяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні. Адпаведна, растуць патрэбы кліентаў у абслугоўванні бізнесу, якія ў цяперашні час істотна перавышаюць функцыянальнасць па традыцыйным разлікова-касавым абслугоўванні, – падкрэсліў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка. –  Гэта, у сваю чаргу, стымулюе банкі да ўдасканалення прадуктовай прапановы і стварэння новага віду банкаўскага сэрвісу. Не стаў выключэннем і наш банк».

У параўнанні з традыцыйным кіраваннем грашовымі сродкамі паслуга «Кэш пулінг» дае шэраг пераваг, дазваляючы кліенту забяспечыць кантроль за астаткамі сродкаў на рахунках падраздзяленняў, аптымізаваць кансалідацыю і выкарыстанне фінансавых рэсурсаў, знізіць затраты часу на працэс канцэнтрацыі сродкаў на адзіным рахунку для выканання бягучых задач, павысіць эфектыўнасць разлікаў з контрагентамі.

Для таго каб скарыстацца паслугай «Кэш пулінг», удзельнікам працэсу дастаткова мець рахункі ва ўстановах банка. Кліенту – галаўной арганізацыі неабходна падключыцца да праграмнага комплекса дыстанцыйнага абслугоўвання «Кліент-банк» (WEB) і валодаць паўнамоцтвамі на распараджэнне сродкамі на рахунках падраздзяленняў.

Для зручнасці кліентаў «Беларусбанк» прапануе некалькі варыянтаў рэалізацыі паслугі «Кэш пулінг». Гэта можа быць залічэнне на рахунак кліента (майстар-рахунак) або рахунак трэцяй асобы (бенефіцыяра), прычым як у поўным аб’ёме («абнуленне» рахункаў), так і ў вызначанай суме ад астатку сродкаў або ў вызначаным працэнце ад астатку сродкаў.

«Паслуга «Кэш пулінг» «Беларусбанка» – гэта новы ўзровень узаемаадносін, рашэнне бягучых бізнес-задач за кошт цэнтралізаванага і аператыўнага кіравання рахункамі», – запэўнівае Аляксандр Паліўка.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!