Навіны банка і прэс-рэлізы
26.01.2016

«Беларусбанк» прыцягнуў крэдыт з ЗША (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнуты крэдытныя рэсурсы з ЗША. Пазычаныя сродкі на суму больш за 98 млн. долараў ЗША прадаставіла адна з найбуйнейшых транснацыянальных амерыканскіх карпарацый. Пагадненне аб гандлёвай пазыцы было падпісана  18 студзеня 2016 года ў Жэневе (Швейцарыя). З боку банка подпіс паставіў Выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Мяцельскі.

 IMG_1049

IMG_1058

 

Прадастаўленне сродкаў ажыццяўляецца ў рамках прамога ліміту, устаноўленага на ААТ «ААБ Беларусбанк» без дадатковага забеспячэння з боку банкаў-нерэзідэнтаў.

Як адзначыў Уладзімір Мяцельскі, дадзеная здзелка – гэта рэальны крэдыт даверу ўплывовых фінансавых кругоў ЗША як «Беларусбанку», так і Рэспубліцы Беларусь у цэлым.

«На працягу двух дзесяцігоддзяў, з тых пор як мы сталі прасоўваць банк на міжнародныя фінансавыя рынкі, мы ўсяляк імкнуліся будаваць бізнес прафесійна, транспарэнтна, прытрымлівацца дзелавой этыкі, - запэўніў Выканаўчы дырэктар. – Сёння я магу з поўнай адказнасцю сцвярджаць, што падпісанае пагадненне ёсць сведчанне бездакорнай рэпутацыі банка і чарговае пацвярджэнне іміджу надзейнага дзелавога партнёра». 

Прыцягваемыя рэсурсы будуць накіраваны на фінансаванне знешнегандлёвых разлікаў кліентаў ААТ «ААБ Беларусбанк». 

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»