Навіны банка і прэс-рэлізы
05.01.2016

«Беларусбанк» і Беларуская чыгунка ўкаранілі праграму лаяльнасці «Экспрэс» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» ўкаранілі праграму лаяльнасці «Экспрэс».

З 30 снежня 2015 года пры аплаце білетаў, заказаных на сайце Беларускай чыгункі (www.poezd.rw.by) з выкарыстаннем карткі ААТ «ААБ Беларусбанк», яе трымальніку будзе ажыццяўляцца залічэнне вызначанага працэнта (бонуса) ад сумы пакупкі на рахунак.

Памер бонуса залежыць ад тыпа карткі, з выкарыстаннем якой праведзена аперацыя, і можа складаць ад 3 да 5%. Максімальны бонус прадастаўляецца трымальнікам прэміяльных карт банка, такіх як Visa Gold, MasterCard Gold, Visa Platinum, MasterCard World Black Edition.

Налічэнне бонуса будзе ажыццяўляцца на заказы, якія раўняюцца або перавышаюць 500 000 беларускіх рублёў. Так, пры набыцці плацкартных білетаў з Мінска ў Маскву і назад сям’я з чатырох чалавек зможа зэканоміць да 240 тысяч рублёў.

На прэзентацыі праграмы, якая адбылася ў будынку сталічнага чыгуначнага вакзала, дырэктар разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» Генадзій Серы высока ацаніў вынік сумеснай работы: «Наша праграма дазволіць кліентам не толькі эканоміць час, ажыццяўляючы заказ і аплату праязных дакументаў з дапамогай сеткі Інтэрнэт з выкарыстаннем плацежных картак, але і атрымліваць бонусы. Мы імкнёмся, каб трымальнікі картак банка былі зацікаўлены як мага часцей карыстацца гэтым плацежным інструментам».

image002

«Дзякуючы супрацоўніцтву з «Беларусбанкам» у рамках праграмы лаяльнасці ў першую чаргу мы плануем прыцягнуць новых пасажыраў, - пракаментаваў першы намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко. – Акрамя таго, вядзенне гэтай праграмы, на наш погляд, павінна стымуляваць нашых пастаянных кліентаў да ажыццяўлення большай колькасці паездак».

 image004

Даведка:

Дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» - гэта лідар нацыянальнай сістэмы перавозак, адзін з найважнейшых транспартных комплексаў краіны. У цяперашні час Беларуская чыгунка паспяхова развіваецца і забяспечвае ў Беларусі каля 63% грузаабароту ўсіх відаў транспарту агульнага карыстання каля 38% пасажыраабароту. БЧ – найбуйнейшы карпаратыўны кліент «Беларусбанка». У 2013 годзе заключана пагадненне аб супрацоўніцтве.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!