Навіны банка і прэс-рэлізы
24.12.2015

Спяшайцеся рабіць дабро!

Каляды і Новы год – пара цудаў. Усе чакаюць падарункаў, Дзеда Мароза і Снягурку. А многія і на самой справе дачакаюцца. Але не ўсе… Напярэдадні гэтых цудоўных зімовых святаў з 21 снежня па 31 студзеня вы можаце зрабіць добрую справу, здзейсніць маленькі цуд.

Гісторыя ведае мноства прыкладаў, калі высакародныя ўчынкі багатых і паспяховых  людзей аказвалі неацэнную дапамогу тым, каму яна патрэбна, напаўнялі жыццё дабрачынцаў глыбокім сэнсам і рабілі неўміручымі іх імёны.

Сава Мамантаў, Павел Траццякоў, Сяргей Марозаў, Джон Ракфелер, Біл і Мелінда Гейтс, Уорэн Бафет, Марк Цукерберг, Джордж Сорас…

Навошта яны гэта рабілі? Магчыма, проста любілі цуды? Або радасць у вачах людзей, якія атрымлівалі падарункі?

Вы таксама можаце на хвіліну стаць Джонам Ракфелерам ці Дзедам Марозам, калі дапаможаце тым, каму зараз дрэнна.

Такіх людзей даволі шмат, сярод іх як дзеці, так і дарослыя. Часта яны маюць патрэбу ў дарагім лячэнні ці аперацыях за мяжой. Ніхто з нас не ў стане ўнесці ўсю суму адразу. Але калі мы будзем дзейнічаць разам і пакрыху, то абавязкова здзейснім цуд для такіх людзей.

За гэтай спасылкай дзясяткі чалавечых лёсаў:

Перавод  грашовых сродкаў на дабрачынныя рахункі, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк», можна ажыццявіць з дапамогай паслуг Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, а таксама ў інфакіёсках.

Уся інфармацыя – на нашым сайце  ў раздзеле «Дабрачынныя рахункі».

Звяртаем вашу ўвагу, што па дадзенай паслузе спаганяецца ўзнагароджанне ў памеры 1,8% ад сумы плацяжу, мінімум 2500 беларускіх рублёў. Мінімальная сума плацяжу складае 1000 беларускіх рублёў.

Плацяжы паступаюць у тэрмін не пазней за два банкаўскія дні з дня правядзення аперацыі.

Ажыццявіць дабрачынны плацеж можна таксама ва ўстановах банка.

У інфакіёсках і М-банкінгу можна таксама ажыццяўляць дабрачынныя плацяжы ў рамках праекта па зборы грашовых сродкаў на лячэнне цяжкахворых дзяцей, які рэалізуецца МДГА «ЮніХелп».

Спяшайцеся рабіць дабро сёння і зараз! Каб потым, седзячы за святочным сталом і падводзячы вынікі 2015 года, з задавальненнем прызнацца сабе: «Гэты год пражыты не дарэмна. Маленькі цуд усё ж здзейсніўся!». Бо гэта так лёгка і так файна!

Галоўнае, не спазніцца…

З павагай, прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»