Праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, якая рэалізуецца «Беларусбанкам», на справе даказала сваю эфектыўнасць. Каля трохсот суб’ектаў гэтага сектару эканомікі скарысталіся прапановай праграмы.
Адным з асноўных інструментаў садзеяння развіццю вытворчага патэнцыялу і дзелавой ініцыятывы малога і сярэдняга бізнесу выступаюць банкаўскія крэдыты. За час дзеяння праграмы было заключана крэдытных дагавораў на суму больш за 300 млрд. бел. рублёў.
Спецыялісты банка прымаюць актыўны ўдзелу перадкантрактнай рабоце з кліентамі, накіраванай на выкарыстанне суб’ектамі гаспадарання аптымальных схем у разліках па знешнегандлёвых кантрактах. У прыватнасці, на замяшчэнне прамога крэдытавання інструментамі гандлёвага фінансавання, што дазваляе паменшыць кошт крэдытуемага праекта, знізіць краінавыя рызыкі, выкарыстоўваць для разлікаў рэсурсы замежных банкаў.
«Статыстыка сведчыць, што доля малогаі сярэдняга бізнесу ў заходніх краінах дасягае 60%, у Японіі – 70%, у Расіі – 21%, у нас – каля 15, - адзначае намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка. – Мяркую, што прапанаваная банкам праграма падтрымкі малогаі сярэдняга бізнесу будзе садзейнічаць станоўчай дынаміцы развіцця гэтага сектару эканомікі. Бо за ім – павышэнне дзелавой актыўнасці насельніцтва, стварэнне новых працоўных месцаў, рост інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці, а значыць, рост дабрабыту грамадства».
Для банка – гэта дыверсіфікацыя кліенцкай базы, развіццё кліента арыентаванай мадэлі вядзення бізнесу.
«Наша крэда – расціць свайго кліента. Для гэтага ў найбліжэйшы час мы прапануем выключныя ўмовы крэдытавання стартапаў – палова стаўкі рэфінансавання. Думаю, што гэты крок будзе садзейнічаць пашырэнню кліенцкай базы», - падзяліўся Аляксандр Паліўка.
Колькасць кліентаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні у банку, складае каля 68 тыс., у тым ліку больш за 46,7 тыс. суб’ектаў малогаі сярэдняга прадпрымальніцтва, з якіх 31 тыс. – індывідуальныя прадпрымальнікі. Доля дадзенага сегменту ў кліенцкай базе банка складае каля 70%. Суб’екты малогаі сярэдняга прадпрымальніцтва ахопліваюць практычна ўсе сферы дзейнасці і ўсе галіны, але разам з тым, найбольшая іх колькасць занята ў сферы гандлю і грамадскага харчавання, транспарту, будаўніцтва.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»