Навіны банка і прэс-рэлізы
16.12.2015

«Беларусбанк» - Генеральны партнёр конкурса вакалістаў (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» выступіў у якасці Генеральнага партнёра II Мінскага міжнароднага конкурса вакалістаў, які прайшоў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ў рамках VI Каляднага опернага форума.  Ініцыятыва Вялікага тэатра ўкладваецца ў мадэль сацыяльнай бізнес-стратэгіі банка.

Канцэпцыя конкурса – падтрымка адораных маладых артыстаў, далучэнне музыкантаў і шырокай публікі да шэдэўраў сусветнай опернай культуры і падтрымка іміджа Беларусі як краіны з вялікімі музычнымі традыцыямі – карэлюе з філасофіяй банка. Сацыяльныя банкаўскія праграмы рэалізоўваюцца ў розных напрамках, у ліку якіх падтрымка нацыянальнай культуры. Праект рэалізаваны ў рамках праграмы «Беларусбанк. Прастора натхнення».

Вынікі конкурса падведзены 15 снежня 2015г. Уладальнікам Гран-пры стала Надзея Паўлава (Расія). Першае месца прысуджана тэнару з Украіны Івану Максімейка. Дыплом пераможцы яму ўручыў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько.

image002

«Беларусь багатая на таленавітых людзей. Гэты конкурс таму пацвярджэнне. Але шлях на вяршыню не заўсёды высланы ружамі. І талент, як правіла, не абаронены, для яго важна падтрымка. Пройдзе час, і тыя, хто сёння робіць першыя крокі на вялікай сцэне, будуць ззяць на лепшых сусветных пляцоўках, захоўваючы традыцыі айчыннага опернага мастацтва і праслаўляючы нашу Беларусь», – адзначыў Уладзімір Занько.

Беларускі выканаўца Віктар Мендзялееў атрымаў Другую прэмію, а трэцяя прэмія ўручана расіянцы Алене Сціхінай. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 168 спевакоў з 18 краін свету – ад Мексікі і Канады да Манголіі і Кітая.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!