Навіны банка і прэс-рэлізы
10.12.2015

Мабільным банкінгам «Беларусбанка» карыстаюцца 200 000 трымальнікаў картак!

Колькасць карыстальнікаў сэрвісу «М-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк» дасягнула 200 тыс. чалавек, павялічыўшыся ў параўнанні са студзенем 2015 года на 30%. Штомесячназ дапамогайгэтага сэрвісу ажыццяўляецца каля 2 млн. аперацый.

«М-банкінг» дазваляе трымальнікам картак з дапамогай мабільнага ўстройства (тэлефона або планшэта) і ўсталяванага ў ім спецыяльнага дадатку «M-Belarusbank» у любы час і з любой кропкі свету ажыццяўляць шырокі спектр плацежных і іншых аперацый без наведванняўстаноў банка. Грашовыя спродкі прыажыццяўленні плацяжоўспісваюцца з рахунку банкаўскай карткі, зарэгістраванай удадатку. У цяперашнічас паслуга даступна для большасці мадэляў мабільных устройстваў, у тым ліку, працуючых на базе аперацыйных сістэм Android, iOs і Windows Phone.

    m-bank

У ліку аперацый, даступных для здзяйснення з дапамогай «М-банкінгу», - прагляд балансу рахунку, аплата шырокага спектра штомесячных плацяжоў, у т.л. на карысцьарганізацый-удзельнікаў сістэмы «Разлік» (АІС АРІП), пагашэнне крэдытаў, папаўненне і праглядінфармацыі па ўкладах. Акрамя гэтага «М-банкінг» дазваляе, пры неабходнасці, блакіраваць/разблакіраваць карткі, праглядаць інфармацыю аб курсах валют, кошцекаштоўных маталаў, правяраць вынікі розыгрышаў латарэй і інш. Магчымасць атрымання паведамленняў аб паступленніграшовых сродкаў на рахунак карткі, а таксама аб расходных аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем карткі (або іх рэквізітаў) значна спрашчае кантроль за рухам сродкаў на рахунку.

«М-банкінг» дазваляе ажыццяўляць імгненныя грашовыя пераводы паміж карткамі «Беларусбанка». Для ажыццяўлення аперацыіадпраўшчыку пераводу неабходна ўвесці нумар і тэрмін дзеяння карткі атрымальніка пераводу або, калі атрымальніктаксама з’яўляецца  карыстальнікам «М-банкінгу», - усяго толькі нумар мабільнага тэлефона.

Яшчэ адной функцыяй «М-банкінгу», якая дазваляе зменшыцьколькасць наведванняў банкаўскіхустаноў, з’яўляецца афармленне заявак на розныя банкаўскіяпаслугіі сэрвісы. Уцяперашні час карыстальнікі «М-банкінгу» могуцьаформіць заяўку на выдачу карткііадкрыццё рахунку ў любой з даступных валют (долары ЗША, еўра, расійскія або беларускія рублі). Пры гэтымкоштабслугоўвання карткі, аформленай з дапамогай «М-банкінгу», ніжэй за кошт карткітаго ж віду, аформленай у аддзяленні банка. «М-банкінг» таксамадазваляе аформіць заяўку на атрыманне крэдыту банка, заяўку на атрыманне штомесячных выпісак парахунку на адрас электроннай пошты і інш.

Сэрвіс «Лакатар банкаўскіх паслуг», таксама даступны ў рамках «М-банкінгу», дазваляе знаходзіцьінфармацыю аб размяшчэнні найбліжэйшых банкаматаў, інфакіёскаў іўстаноў ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк» і інш. Па кожным выбранымаб’екце можна паглядзець патрэбную дэтальную інфармацыю - адрас, рэжым працы, спіс даступных аперацый. Акрамя таго, з дапамогай «Лакатара банкаўкіх паслуг» можна знайсці адрасы арганізацый гандлю і сэрвісу, дзе прыаплаце карткамі «Беларусбанка» прадастаўляюцца скідкі.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра сэрвіс «М-банкінг» можна тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!