Навіны банка і прэс-рэлізы
19.11.2015

«Беларусбанк» выступіў у ролі генеральнага партнёра II Маладзёжнага тэатральнага форума краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» падтрымаў правядзенне ў Мінску II Маладзёжнага тэатральнага  форума краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, выступіўшы ў ролі генеральнага партнёра.

Для банка падтрымка сацыяльна значных праектаў з’яўляецца часткай карпаратыўнай палітыкі. «Быць спонсарам такога наватарскага праекта, як Маладзёжны тэатральны форум, дзе будзе прадстаўлена сучасная архітэктура тэатра, – вялікі гонар для банка, – адзначыў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. – Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць мастацва, якое аб’ядноўвае і робіць свет лепшым. А правядзенне творчых сустрэч на міжнародным узроўні  працуе на станоўчы імідж краіны і банка, у прыватнасці».

Форум праходзіць па рашэнні Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў, Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва і Міністэрства культуры Беларусі. Арганізатарамі таксама з’яўляюцца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Мінск абраны месцам правядзення таму, што ў першым форуме пераможцам быў прызнаны спектакль «Офіс» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!