Навіны банка і прэс-рэлізы
06.11.2015

«Беларусбанк» выступіў у ролі генеральнага партнёра Міжнароднага фінансава-банкаўскага форума дзяржаў - удзельніц Садружнасці (прэс-рэліз)

Міжнародны фінансава-банкаўскі форум дзяржаў - удзельніц Садружнасці «Мінскія дзелавыя сустрэчы» адкрыўся ў Мінску 5 лістапада. У ролі суарганізатара выступіла ААТ «ААБ Беларусбанк».

6a!

Выступаючы на пленарным пасяджэнні, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык адзначыў адносна нізкія тэмпы інтэграцыі фінансавых сістэм краін Садружнасці. «Сукупны патэнцыял фінансавых сістэм нашых краін мае маштабныя перспектывы, а гэта – новыя магчымасці эканамічнага дыялогу ў рамках СНД. На жаль, многія ўзаемакарысныя рашэнні застаюцца дэкларацыямі. У нас ёсць рад канкрэтных прапаноў як на макраўзроўні, так і па канкрэтных накірунках банкаўскага бізнесу, - лічыць галава банка. - Сёння важна пераходзіць ад размоў да рэальных рэчаў і дзеянняў. Напрыклад, гэта датычыцца пераходу нашых краін на разлікі ў нацыянальных валютах. Менавіта па гэтым пытанні, акрамя размоў, руху вельмі мала», - прызнаў кіраўнік «Беларусбанка». Ён падкрэсліў, што ў перыяд рэгіянальных і сусветных крызісаў, палітычнай і эканамічнай канфрантацыі важна, сканцэнтраваўшыся на практычных напрамках, знаходзіць рашэнні.

10a

Патрабуе вырашэння і пытанне стварэння ў Садружнасці адзінай плацежнай сістэмы. Сяргей Пісарык нагадаў, што Беларусь у імя забеспячэння эканамічнай выгады і павышэння фінансавай бяспекі стварыла сваю плацежную сістэму.

Кіраўнік банка выказаўся таксама за стварэнне скаардынаванай сістэмы маніторынгу фінансавых рынкаў СНД. «Важна стварэнне калі не адзінай, то скаардынаванай сістэмы нагляду за фінансавымі рынкамі. Да гэтага рашэння Еўрасаюз прыйшоў даўно, але мы да яго яшчэ толькі падбіраемся», - адзначыў у сваім выступленні старшыня праўлення банка. Ён патлумачыў, што ў дадзеным кантексце нагляд азначае не кантроль над банкамі, а дыялог рэгулятараў і банкаўскай сістэмы дзеля павышэння стрэсаўстойлівасці і супрацьстаяння новым, яшчэ невядомым, рызыкам.

«Урэўнены, што форум будзе не толькі дэманстрацыйнай пляцоўкай інвестыцыйных праектаў і праграм Беларусі і Фінансава-банкаўскага савета СНД, але платформай прадуктыўных дыскусій адносна новых фарматаў інвестыцыйнага ўзаемадзеяння», - дадаў Сяргей Пісарык.

7_1

8a!

Сяргей Пісарык выказаў упэўненасць, што падчас «Мінскіх дзелавых сустрэч» будуць не толькі вызначаны рэальныя крокі ўдзельнікаў Фінансава-банкаўскага савета СНД па інтэграцыі фінансавых сістэм краін Садружнасці, але і сфарміраваны дзейсны план паступальнага руху наперад, а сам форум стане традыцыйным, што спрацуе на карысць СНД.

У форуме прымае ўдзел 270 прадстаўнікоў фінансавай сферы і дзелавых кругоў. 6 лістапада форум працягне работу.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!