Навіны банка і прэс-рэлізы
20.10.2015

Кіруючы дырэктар Сусветнага інстытута ашчадных банкаў Крыс Дэ Нуз заявіў аб гатоўнасці далейшага развіцця супрацоўніцтва з «Беларусбанкам» (прэс-рэліз)

19 кастрычніка 2015 года кіруючы дырэктар Сусветнага інстытута ашчадных банкаў (WSBI) Крыс Дэ Нуз нанёс візіт у ААТ «ААБ Беларусбанк».

У сваім прывітальным слове старшыня праўлення Сяргей Пісарык адзначыў, што ААТ «ААБ Беларусбанк» з’яўляецца адзіным банкам у Рэспубліцы Беларусь – членам WSBI. «Для нас членства ў такой аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі дазваляе абменьвацца інфармацыяй аб найноўшых тэхналогіях і інавацыях у галіне рознічнага бізнесу, выкарыстоўваць агульнасусветныя падыходы для развіцця ашчаднай справы, прадастаўляе магчымасць пашырыць кола партнёраў банка на міжнароднай фінансавай арэне», – падкрэсліў Сяргей Пісарык.

Спадар Дэ Нуз нагадаў, што асацыяцыя з’яўляецца глабальным прадстаўніком сваіх членаў і ўсяляк садзейнічае развіццю супрацоўніцтва паміж імі. Заявіў аб гатоўнасці аказваць тэхнічныя кансультацыі ў партнёрстве са шматбаковымі ўстановамі.

У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам банка абмеркавана шырокае кола пытанняў. У прыватнасці, падведзены вынікі сумеснай работы і вынікі супрацоўніцтва з банкамі еўрапейскіх краін, ацэнены магчымасці далейшага ўзаемадзеяння ў сферы банкаўскіх паслуг. Былі таксама абмеркаваны пытанні навучання персанала, фінансавай граматнасці насельніцтва, мабілізацыі зберажэнняў кліентаў, незапатрабаваных рахункаў, правядзення сумесных мерапрыемстваў і перспектывы далейшага супрацоўніцтва. У выніку былі дасягнуты дамоўленасці па далейшым абмене вопытам з Сусветным інстытутам ашчадных банкаў, арганізацыі навучання для супрацоўнікаў ААТ «ААБ Беларусбанк» і правядзенні сумесных з WSBI мерапрыемстваў.

Таксама разгледжаны ход выканання праектаў з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі. 

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы. Па яе завяршэнні Крыс Дэ Нуз пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей, дзе побач са словамі ўдзячнасці за прыём адзначыў, што ААТ «ААБ Беларусбанк» адпавядае ўсім крытэрыям сучаснага сацыяльна арыентаванага банка рознічных паслуг і дэклараваў магчымасць узмацнення плённага супрацоўніцтва.

image002

Даведка:

WSBI – незалежная няўрадавая арганізацыя, якая заснавана ў 1924 г. і аб’ядноўвае ашчадныя банкі і іх асацыяцыі па ўсім свеце. З’яўляецца адной з найбуйнейшых банкаўскіх асацыяцый і адзіным у свеце прадстаўніком зберажэнняў і рознічных банкаў. Удзельнікі арганізацыі прадстаўляюць 110 банкаў з 79 краін свету з сукупным аб’ёмам актываў больш за 10 трыльёнаў долараў. ААТ «ААБ Беларусбанк» з’яўляецца адзіным членам Сусветнага Інстытута Ашчадных Банкаў з Рэспублікі Беларусь з 2012 года.

WSBI не мае на мэце атрыманне прыбытку і з’яўляецца прадстаўніком інтарэсаў ашчадных банкаў і ўстаноў рознічных банкаўскіх паслуг у свеце. Інстытут распаўсюджвае інфармацыю, праводзіць навучанне і абмен вопытам і заклікае ашчадныя банкі ўдзельнічаць у распрацоўцы праектаў, пачатых у міжнародных фінансавых інстытутах.

Ашчадныя банкі ў многіхх краінах з’яўляюцца сістэмаўтваральнымі крэдытнымі інстытутамі, якія маюць лідзіруючыя пазіцыі на асноўных сегментах фінансавага рынку і акзваюць вызначальны ўплыў на эканамічнае развіццё сваіх краін.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!