Навіны банка і прэс-рэлізы
15.10.2015

«Беларусбанкам» устаноўлены 50-тысячны плацежны тэрмінал

image002

Колькасць плацежных тэрміналаў для прыёму банкаўскіх картак, устаноўленых «Беларусбанкам» у гандлёва-сэрвісных арганізацыях, якія супрацоўнічаюць з банкам у рамках дагавораў на эквайрынг, перавысіла 50 тысяч устройстваў.

Эквайрынгавая сетка «Беларусбанка» налічвае больш за 32 тыс. гандлёва-сэрвісных арганізацый (47% рынку). Партнёрамі банка з’яўляюцца буйныя сеткі магазінаў, гандлёвыя цэнтры, інтэрнэт-магазіны, рэстараны, аптэкі, спартыўныя клубы, аўтамабільныя СТА, службы таксі і інш. Каля 700 арганізацый па ўсёй тэрыторыі Беларусі прадастаўляюць скідкі ад 5 да 20% пры аплаце пакупак карткамі банка.

«Беларусбанк» ажыццяўляе ўстаноўку розных відаў плацежных тэрміналаў, у т.л. Dial-up тэрміналы (падключэнне з дапамогай камуціруемых тэлефонных ліній сувязі), GSM/GPRS тэрміналы  (падключэнне праз аператараў мабільнай сувязі), Ethernet тэрміналы  (падключэнне з выкарыстаннем сеткі Internet).

Некалькі гадоў таму назад банк выйшаў на рынак з новым рашэннем для прыёму плацяжоў па банкаўскіх картках, прызначаных, перш за ўсё, для арганізацый сярэдняга і малога бізнесу, – мабільным тэрміналам. Мабільны тэрмінал уяўляе сабой счытвальнае ўстройства, далучаемае праз аўдыёраз’ём да смартфона ці планшэтнага камп’ютара.

Нароўні з класічным эквайрынгам банк таксама актыўна развівае інтэрнэт-эквайрынг, г.зн. забяспечвае разлікі па аперацыях аплаты за тавары, работы і паслугі, здзейсненыя з выкарыстаннем банкаўскіх картак у інтэрнэт-магазінах. На сённяшні дзень заключана больш за 250 дагавораў. Сярод партнёраў «Беларусбанка» такія папулярныя магазіны, як www.poezd.rw.by, www.5element.by, www.mts.by, www.wildberries.by, www.sushivesla.by, www.stravita.by і інш.