Навіны банка і прэс-рэлізы
14.10.2015

Попыт на жыллёвыя крэдыты «Беларусбанка» расце (прэс-рэліз)

У бягучым годзе беларусы больш актыўна сталі браць крэдыты на фінансаванне нерухомасці на ўмовах банка, у той час як у мінулым годзе адзначалася зніжэнне попыту насельніцтва на жыллёвыя крэдыты, што абумоўлена высокімі працэнтнымі стаўкамі па такіх крэдытах.

Калі ў 2014 годзе крэдытамі на нерухомасць скарысталіся каля тысячы крэдытаатрымальнікаў, то за 9 месяцаў 2015 – больш за 2 тысячы.

Памер працэнтных ставак па крэдытах вызначаецца коштам прыцягваемых рэсурсаў, у тым ліку ўкладаў насельніцтва. Будуць ніжэйшымі стаўкі па дэпазітах – таннейшымі стануць крэдыты. У цяперашні час іх узровень па-ранейшаму вельмі высокі, хаця ў апошні час намецілася станоўчая тэндэнцыя па зніжэнні кошту прыцягнення дэпазітаў. І калі гэта тэндэнцыя ў далейшым будзе захоўвацца, ёсць усе падставы чакаць павышэння даступнасці крэдытаў для насельніцтва.

У бягучым годзе банкам зніжаны працэнтныя стаўкі як па нанава выдаваемых, так і па раней выдадзеных крэдытах на жыллёвае будаўніцтва на ўмовах банка.

Сёння «Беларусбанк» прадастаўляе крэдыты на жыллёвае будаўніцтва для ўсіх катэгорый грамадзян на тэрмін да 15 гадоў пад 32 % гадавых і фінансуе да 75 % кошту будуемага жылога памяшкання.

У найбліжэйшым будучым найлепшыя перспектывы маюць такія напрамкі, як жыллёвыя будаўнічыя зберажэнні, а таксама партнёрскія праграмы банкаў і забудоўшчыкаў. Першыя праграмы дазволяць грамадзянам пры недастатковай колькасці ўласных сродкаў гарантавана атрымаць крэдыт ад банка. Другія – мінімізаваць кошт і рызыкі для крэдытаатрымальніка.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!