Навіны банка і прэс-рэлізы
28.08.2015

«Беларусбанк» дорыць свята першакласнікам (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» правяло шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да пачатку навучальнага года, для выхавальнікаў дамоў сямейнага тыпу, катэджы для якіх пабудаваў банк.

26 жніўня 2015 года гуманітарны дэсант, у скалдзе якога  кіраўніцтва «Беларусбанка» і актыў грамадскіх арганізацый, накіраваўся ў Мінскую вобласць у дом сямейнага тыпу сям’і Макей. Намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько ўручыў сям’і падарачны сертыфікат на Br12 млн для падрыхтоўкі ў школу, кнігі па гісторыі Беларусі і салодкія падарункі.

Беларуская плыўчыха двухкратная віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года, уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы Аляксандра Герасіменя правяла для дзяцей урок фінансавай граматнасці.

 image002

 

Сям’я Макей запрасіла гасцей на духмяны чай з хатнім печывам.

Аналагічныя дабрачынныя мерапрыемствы ў рамках сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Бацькоўскі кут» прайшлі па ўсёй краіне.

 image004

У Гомелі на свята напярэдадні Дня ведаў запрасілі сем’і з Чачэрска, Хойнікаў і Рэчыцкага раёна. Для рабят арганізавалі забаўляльную праграму з конкурсамі і падарункамі, а таксама салодкі стол. Чакаў дзетак і ўрок па фінансавай граматнасці: мультфільм, галоўныя героі якога простай мовай расказалі, што такое карманныя грошы, як імі распараджацца, як і навошта іх эканоміць. А бацькам-выхавацелям дамоў сямейнага тыпу начальнік абласнога ўпраўлення Аляксандр Архіпенка ўручыў сертыфікаты на суму 12 мільёнаў рублёў кожны. Гэтыя грошы сем’і могуць патраціць па сваім меркаванні. Напрыканцы свята дзяцей чакаў яшчэ адзін сюрпрыз –  білеты на атракцыёны ў Гомельскім парку.

image006

У Магілёўскай вобласці для выхаванцаў сямейнага дзіцячага дома арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы, сустрэча з алімпійскай чэмпіёнкай Аксанай Мяньковай, наведванне  страусінага  ранча ў Чавускім раёне.

Усяго «Беларусбанк» пабудаваў у краіне 14 катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»