Беларуская дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў «Беларусбанка» і дзелавых колаў прыняла ўдзел у семінары па пытаннях фінансавай падтрымкі супрацоўніцтва ў рэальным сектары ў рэгіёне ШАС, які адбыўся ў Пекіне і Сучжоу (КНР). У якасці спікера семінара з прэзентацыяй «Беларусбанка» выступіў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка. У ходзе візіту адбыліся двухбаковыя перамовы, у тым ліку з нацыянальным страхавым агенцтвам «Сінашур», а таксама наведванне асобных карпарацый і вытворчасцей.
«Вопыт работы нашых кітайскіх калег і, перш за ўсё, Дзяржаўнага банка развіцця Кітая, яго падыходы ў падтрымцы машынабудавання і прапановы па развіцці ўзаемадзеяння паміж вытворчасцю і фінансавымі інстытутамі ў рэгіёне ШАС нам надзвычай цікавы, – адзначыў Аляксандр Паліўка, – як, уласна, і практыка фінансавання ўнутраных інвестыцыйных праектаў, падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, што сёння з’яўляецца трэндам дзейнасці банка».
Па выніках перамоў з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая дасягнута дамоўленасць аб правядзенні на базе ААТ «ААБ Беларусбанк» для кліентаў семінара аб магчымасцях супрацоўніцтва в рамках развіцця «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху».
Ацэньваючы ўдзел у міжнародных семінарах, кіраўнік падкрэсліў, што яно мае важнае значэнне для фарміравання і падтрымкі міжнароднага прызнання банка, садзейнічае ўмацаванню яго дзелавой рэпутацыі, дазваляе абменьвацца актуальнай інфармацыяй, наладжваць узаемавыгадныя кантакты.
Даведка:
У семінары таксама прымалі ўдзел эксперты дзяржорганаў КНР, Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый, Фонда Шаўковага шляху і крэдытна-страхавой карпарацыі, Дзяржбанка развіцця Кітая і прадстаўнікі сярэдняга і вышэйшага менеджменту банкаў-членаў МБА ШАС. Удзельнікі семінара былі таксама праінфармаваныя аб плануемым стварэнні Банка развіцця ШАС і Банка развіцця БРІКС.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) – міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе лідарамі Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кіргізіі і Узбекістана. Акрамя таго, у цяперашні час пяць краін – Афганістан, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан маюць у арганізацыі статус назіральніка, а тры – Беларусь, Турцыя і Шры-Ланка – партнёра па дыялогу. Мемарандум аб прадастаўленні нашай краіне статуса партнёра па дыялогу ШАС быў падпісаны 28 красавіка 2010 года.
Прэс- служба ААТ «ААБ Беларусбанк»