Нягледзячы на рост аб’ёмаў і рэгулярныя змяненні ў патрабаваннях да афармлення плацяжоў, высокі ўзровень аўтаматызацыі аперацый і якасная арганізацыя кантролю за выкананнем міжнародных банкаўскіх пераводаў па сістэме СВІФТ у ААТ «ААБ Беларусбанк» з году ў год пацвярджаюцца найбуйнейшымі банкамі свету – Deutsche Bank AG, Standard Chartered Bank, VTB Bank (Deutschland), Raiffeisen Bank International AG, Commerzbank AG.
Цяпер эфектыўная арганізацыя міжнародных разлікаў і прафесіяналізм занятых у іх супрацоўнікаў банка высока ацэнены аўтарытэтнай сусветнай фінансавай кампаніяй.
У жніўні 2015 года ААТ «ААБ Беларусбанк» упершыню стала ўладальнікам узнагароды за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў ад Citi – Straight Through Processing Excellence Award.
Прызнанне з боку сусветнага лідара арганізацыі міжнародных разлікаў абумоўлена пастаяннай і мэтанакіраванай работай ААТ «ААБ Беларусбанк» па забеспячэнні аўтаматычнага праходжання плацяжоў у банках-карэспандэнтах, мінімізацыяй аперацыйных выдаткаў, і, як вынік, зніжэннем кошту паслуг для кліентаў. Да ўсяго, высокая ацэнка з’яўляецца пацвярджэннем статуса банка як фінансавага інстытута, які адпавядае найвышэйшым міжнародным стандартам.
Даведка:
Citi – вядучая сусветная фінансавая кампанія, якая абслугоўвае каля 200 мільёнаў кліенцкіх рахункаў і ажыццяўляе сваю дзейнасць больш чым у 100 краінах. Citi прадастаўляе фізічным асобам, кампаніям, урадам і інстытуцыянальным кліентам шырокі спектр фінансавых прадуктаў і паслуг, уключаючы банкаўскае абслугоўванне фізічных асоб і спажывецкае крэдытаванне, карпаратыўны і інвестыцыйны банкінг, брокерскія аперацыі з каштоўнымі паперамі, а таксама кіраванне актывамі заможных асоб.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»