Навіны банка і прэс-рэлізы
05.08.2015

У «Беларусбанку» адбылося ўшанаванне Таццяны Драздоўскай за перамогу на чэмпіянаце Еўропы-2015 па парусным спорце (прэс-рэліз)

Ушанаванне чэмпіёнкі Еўропы-2015 па парусным спорце ў класе яхт «Лазер-Радыял» Таццяны Драздоўскай сёння адбылося ў ААТ «ААБ Беларусбанк».

 Старшыня праўлення Сяргей Пісарык павіншаваў Таццяну Драздоўскую з чарговай яркай перамогай, пажадаў спартсменцы, здолеўшай выйграць большасць мацнейшых прэстыжных афіцыйных рэгат, у недалёкім будучым дапоўніць гэту калекцыю і алімпійскай узнагародай, якой нестае ў яе багатай калекцыі. «Высокія спартыўныя дасягненні – гэта работа на імідж краіны. Людзі, якія дасягаюць перамог на міжнародным узроўні, - носьбіты народнай дыпламатыі, якія прыўносяць неацэнны ўклад у сусветнае прызнанне Беларусі», - лічыць кіраўнік.

 

 

На фота: Сяргей Пісарык, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Таццяна Драздоўская, чэмпіёнка Еўропы-2015 па парусным спорце, Сяргей Марозаў, старшы трэнер зборнай Беларусі па парусным спорце, Ігар Рачкоўскі, старшыня БФПС, Генадзій Гаспадарык, намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»

 Таксама Сяргей Пісарык адзначыў неацэнны ўклад у дасягненні Таццяны Драздоўскай яе настаўніка, старшага трэнера зборнай Беларусі па парусным спорце Сяргея Марозава. Ён нагадаў, што пачатак супрацоўніцтва банка з Беларускай федэрацыяй паруснага спорту быў пакладзены ў 2014 годзе, але за такі непрацяглы перыяд часу зрабіць удалося ўжо многае ў развіцці віду спорту. Старшыня праўлення таксама выказаў упэўненасць у плённасці такога ўзаемадзеяння ў будучым, што стане залогам новых перамог айчынных яхтсменаў на нацыянальных і міжнародных стартах. «Беларусбанк» у рамках сацыяльнай праграмы «Пераможам разам» падтрымліваў і будзе падтрымліваць як спорт высокіх дасягненняў, так і дзіцяча-юнацкі спорт», - запэўніў Сяргей Пісарык.

 Старшыня Беларускай федэрацыі паруснага спорту Ігар Рачкоўскі выказаў словы ўдзячнасці ў адрас «Беларусбанка», які пазіцыяніруе сябе сацыяльна адказным брэндам і аказвае важкую дапамогу айчыннаму спорту, у тым ліку ўзначальваемай ім нацыянальнай федэрацыі паруснага спорту.

 У ходзе цырымоніі Таццяне Драздоўскай і трэнеру Сяргею Марозаву былі ўручаны памятныя падарункі ад банка. Па традыцыі, спартсменка пакінула запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

 Даведка: Лідар нацыянальнай каманды Беларусі па парусным спорце Таццяна Драздоўская нядаўна заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы-2015 у класе яхт «Лазер-Радыял», які праходзіў у Орхусе (Данія). За перамогу з беларускай змагаліся 43 удзельніцы залатога флоту і 47 спартсменак сярэбранага флоту больш чым з 20 краін кантынента.

 Таццяна Драздоўская з’яўляецца вядучай беларускай яхтсменкай у алімпійскім класе «Лазер-Радыял» і лідарам нацыянальнай каманды. Яна чэмпіёнка свету (2007 год) і шматкратная чэмпіёнка краіны, пераможца і прызёр этапаў Кубка свету, двухкратная ўладальніца Кубка Еўропы (2010, 2011), удзельніца фіналаў чэмпіянатаў свету, а таксама ўладальніца серабра (2012) і золата (2015) чэмпіянатаў Еўропы.

 Таццяна Драздоўская прымала ўдзел у чатырох Алімпійскіх гульнях (2000, 2004, 2008, 2012 гады). На Алімпіядзе-2012 заняла 15-е месца. Важнай датай у спартыўнай біяграфіі Таццяны Драздоўскай з’яўляецца 8 красавіка 2013 года, калі яна ўпершыню ў гісторыі Беларусі ўзначаліла сусветны рэйтынг Міжнароднай федэрацыі паруснага спорту (ISAF) у класе яхт «Лазер-Радыял», у якім ёй удавалася ўтрымліваць лідзіруючую пазіцыю на працягу некалькіх месяцаў.

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»