Навіны банка і прэс-рэлізы
20.07.2015

«Беларусбанк» удастоены ўзнагарод Commerzbank (прэс-рэліз)

Заходнія партнёры высока ацанілі дзелавыя кантакты ААТ «ААБ Беларусбанк» з замежнымі фінансавымі інстытутамі ў галіне фінансавання знешняга гандлю.

15 ліпеня 2015 года банку ўручана ўзнагарода за выдатнае супрацоўніцтва па выніках работы за 2014 год у сферы документарных аперацый і міжнароднага гандлю, а таксама за высокую якасць міжнародных плацяжоў.

Цырымонію ўзнагароджання правялі кіраўнік рэгіянальнага падраздзялення па рабоце з банкамі Расіі і Беларусі Commerzbank AG Ханс-Ёрг Крон і кіраўнік Прадстаўніцтва Commerzbank AG у Рэспубліцы Беларусь Хаўсеп Васканян.

Падобнага роду адзнакі наглядна дэманструюць бездакорнае выкананне банкам сваіх абавязацельстваў перад заходнімі партнёрамі.

Устойлівае супрацоўніцтва з Commerzbank AG мае больш чым дваццацігадовую гісторыю. За гэты час «Беларусбанк» паспяхова пацвярджаў статус найбуйнейшага контрагента ў Рэспубліцы Беларусь і бездакорную рэпутацыю.

Узнагарода «За выдатнае супрацоўніцтва ў галіне гандлёвага фінансавання» ад асобы Commerzbank AG уручаецца банку трэці год запар.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!