Навіны банка і прэс-рэлізы
16.07.2015

«Беларусбанк» з аптымізмам ацэньвае перспектывы далейшага ўзаемадзеяння з Міжбанкаўскім аб’яднаннем Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (прэс-рэліз)

Дэлегацыя “Беларусбанка” на чале са Старшынёй Праўлення Сяргеем Пісарыкам прыняла ўдзел у XI пасяджэнні Савета Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (МБА ШАС) у рамках праведзенага ў г. Уфа 8-9 ліпеня Саміта БРІКС/ШАС. У праграме мерапрыемстваў прынялі ўдзел кіраўнікі банкаў-членаў і партнёраў МБА ШАС, БРІКС, прэтэндэнтаў на ўступленне ў МБА ШАС.

У ходзе выступлення на пасяджэнні Савета Сяргей Пісарык прадставіў высокай банкаўскай супольнасці інфармацыю аб рэалізаваных праектах у сферы міжнароднага бізнесу, бачанне перспектыў развіцця актыўнага супрацоўніцтва з рэзідэнтамі краін – удзельнікаў фінансавага форуму БРІКС і ШАС.

Пашыраючы сваю прысутнасць на міжнародным фінансавым рынку, “Беларусбанк” мае намер інтэнсіфіцыраваць рэалізацыю ініцыятыў з удзелам як рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, так і рэзідэнтаў краін, якія ўступілі і далучаюцца да ШАС і БРІКС.

На пасяджэнні абмеркаваны пытанні стварэння міжнароднай структуры па суправаджэнні практнага фінансавання пры МБА ШАС, адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч дэлегацыі “Беларусбанка” з фінансавымі інстытутамі – удзельнікамі форуму, у ходзе якіх вызначаны асноўныя накірункі далейшага ўзаемадзеяння.

 

Даведка: Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва з’яўляецца рэгіянальнай міжнароднай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае Расію, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан. У ходзе Саміта статус Рэспублікі Беларусь у ШАС быў павышаны да ўзроўню назіральніка. Статус дзяржаў-назіральнікаў раней быў атрыманы Індыяй, Манголіяй, Пакістанам, Афганістанам і Іранам.

Група БРІКС уключае пяць хутка развіваючыхся краін – Бразілію, Расію, Індыю, Кітай і ПАР. Сумесныя дзеянні групы накіраваны на забеспячэнне галабальнага эканамічнага росту, умацаванне міжнароднага міру і стабільнасці. На долю ўваходзячых у БРІКС краін прыходзіцца 42% колькасці насельніцтва, 26% агульнай плошчы, 14% сумарнага УВП ад агульнасусветных паказчыкаў.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!