Беларусбанк устанавіў адпаведнае тэрмінальнае абсталяванне для бескантактавай тэхналогіі MasterCard PayPass. Цяпер для аплаты заказу ў рэстаранах сеткі дастаткова дакрануцца бескантактавай картай MasterCard да спецыяльнага счытвальнага ўстройства, устаноўленага на касах рэстаранаў McDonald’s.
Інавацыйная тэхналогія MasterCard PayPass аптымальна падыходзіць там, дзе асабліва важная хуткасць абслугоўвання кліентаў: яе ўкараненне дазваляе скараціць працэс аплаты на касе і ў выніку – паменшыць чэргі. Каб расплаціцца за пакупку, дастаткова аднаго дакранання картай ці ўстройствам (мабільным тэлефонам, сцікерам і г.д.), які падтрымлівае тэхналогію MasterCard PayPass, да тэрміналу. Пры кошце пакупкі да 200 тысяч беларускіх рублёў не трэба ўводзіць ПІН-код або падпісваць чэк.
- Гэта просты, лёгкі, хуткі і бяспечны разлік. Час правядзення аперацыі па бескантактавай карце займае менш чым секунду,- адзначыў выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Анатолій Багавік, - Бескантактавыя тэхналогіі Беларусбанк пачаў укараняць у 2012 годзе, мы выпусцілі карты MasterCard. Акрамя таго, мы павінны забяспечыць інфраструктуру, дзе б яны прымаліся. Работа вядзецца планамерна. На сённяшні дзень каля 3 тыс. адзінак тэрмінальнага абсталявання прымаюць бескантактавыя карты. Да канца года колькасць наблізіцца да 10 тыс.".
Бескантактавыя тэхналогіі – пытанне не толькі хуткасці, але і бяспекі: карта застаецца ў вашых руках.
На фота: Анатолій Багавік, выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк»
- Беларусбанк адкрыты для інавацый, якія садзейнічаюць паляпшэнню якасці банкаўскага абслугоўвання ў краіне. Аплата паслуг з дапамогай бескантактавых карт MasterCard – гэта новае слова ў развіцці электронных плацяжоў,- адзначае выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Анатолій Багавік. - Наш банк усяляк падтрымлівае курс на ўкараненне і папулярызацыю бескантактавых разлікаў, дзякуючы чаму і наша дзяржава, і банкі, і гандлёвыя прадпрыемствы, і грамадзяне атрымліваюць цэлы шэраг пераваг. Менавіта з такой мэтай Беларусбанкам праводзіцца актыўная і комплексная работа па развіцці бескантактавай інфраструктуры абслугоўвання і павышэнні даверу насельніцтва да гэтага зручнага інструмента безнаяўных плацяжоў.
Даведка:
Аплата ў адно дакрананне набірае папулярнасць ва ўсім свеце і ў Еўропе. Больш за 3 мільёны гандлёвых пляцовак у 68 краінах прымаюць аплату па бескантактавай тэхналогіі MasterCard (у Еўропе - 38 краін, у тым ліку Беларусь). Даследаванне ў сферы бескантактавых плацяжоў PRIME Research паказала, што спажыўцы хутка прызвычайваюцца плаціць у адно дакрананне: бескантактавая аплата падабаецца спажыўцам, і яны чакаюць, што гандлёва-сэрвісныя прадпрыемствы пашыраць яе прыём.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»