Навіны банка і прэс-рэлізы
29.05.2015

«Беларусбанк» аснашчае каваматы ўстройствамі для прыёму да аплаты бескантактавых картак

«Беларусбанк» прыступіў да рэалізацыі ўнікальнага для Беларусі праекта па аснашчэнні каваматаў (апаратаў па продажы кавы і чаю) спецыяльнымі ўстройствамі для прыёму да аплаты бескантактавых картак.

Працэс куплі напояў у кавамаце з выкарыстаннем бескантактавай карткі значна скарачае час здзяйснення аперацыі ў параўнанні з аплатай наяўнымі – для правядзення аперацыі ўладальніку карткі дастаткова правесці ёй паблізу счытвальнага ўстройства.

У найбліжэйшых планах банка абсталяваць падобнымі ўстройствамі каля 450 каваматаў у г. Мінску.

У цяперашні час «Беларусбанкам» выпускаюцца бескантактавыя карткі ў рамках плацежных сістэм Visa і MasterCard. Банкам таксама актыўна праводзіцца работа па стварэнні інфраструктуры абслугоўвання бескантактавых картак – на сённяшні дзень ужо больш за 1000 арганізацый гандлю і сэрвісу забяспечаны неабходным абсталяваннем для іх прыёму. У той жа час, наяўнасць чыпа і магнітнай паласы дазваляюць трымальнікам бескантактавых картак бесперашкодна ажыццяўляць аперацыі па ўсёй існуючай інфраструктуры абслугоўвання трымальнікаў банкаўскіх картак.

На фота: Выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Анатолій Багавік аплачвае пакупку кавы ў кавамаце з выкарыстаннем бескантактавай карткі

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!