Навіны банка і прэс-рэлізы
28.05.2015

У «Беларусбанку» створана даччыная кансалтынгавая кампанія ТАА «АСБ Кансалт» (прэс-рэліз)

У рамках рэалізацыі Стратэгіі пабудовы сістэмы абслугоўвання прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу «Беларусбанк» завершыў фарміраванне цэнтра кліенцкай падтрымкі, у якім як дзеючыя, так і пачынаючыя прадпрымальнікі змогуць атрымаць поўны комплекс фінансавых і кансалтынгавых паслуг, запатрабаваных на любым этапе жыццёвага цыкла кампаніі – ад стварэння і да выхаду на міжнародны рынак капіталу.

Існуючы цэнтр інвестыцыйна-банкаўскіх паслуг, які ўключае лізінгавую кампанію «АСБ Лізінг», інвестыцыйную кампанію «АСБ БРОКЕР», дэпазітарый, аддзяленне банка, папоўніўся створанай «Беларусбанкам» даччынай кансалтынгавай кампаніяй ТАА «АСБ Кансалт».

Па словах дырэктара дэпартамента карпаратыўнага бізнесу Дзмітрыя Грышчакова, мэта стварэння кампаніі – задавальненне попыту, у першую чаргу кліентаў ААТ «ААБ Беларусбанк», на аўдытарскія, бухгалтарскія і кансалтынгавыя паслугі. ТАА «АСБ Кансалт» будзе з’яўляцца элементам сістэмы комплекснага абслугоўвання прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу.

Любое прадпрыемства, якое звернецца ў цэнтр кліенцкай падтрымкі, зможа атрымаць як базавы пакет паслуг, які ўключае ў сябе бухгалтарскае абслугоўванне, штогадовы і бягучы аўдыт, распрацоўку ТЭА і бізнес-планаў, ацэнку маёмасці, правядзенне навучальных семінараў для супрацоўнікаў, так і паслугі ў рамках індывідуальных кансультацый па пытаннях прыцягнення фінансавання, структурыравання экспартна-імпартных здзелак, маркетынгавых даследаванняў рынкаў і г.д.

З улікам пашырэння функцыянальных магчымасцей цэнтр кліенцкай падтрымкі фактычна з’яўляецца правобразам паўнавартаснага бізнес-інкубатара, у якім змогуць вырасці будучыя беларускія «блакітныя фішкі» – зоркі айчыннага бізнесу.

Падрабязнасці па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»