Навіны банка і прэс-рэлізы
26.05.2015

«Беларусбанк». Суб’ектам гаспадарання будзе прасцей арганізаваць бізнес-працэс (прэс-рэліз)

Шырокі комплекс прадуктаў і паслуг прадастаўляе карпаратыўнаму сегменту ААТ «ААБ Беларусбанк».

У мэтах забеспячэння комплекснага падыходу да суправаджэння бізнесу кліентаў рэалізавана лінейка пакетаў паслуг па разлікова-касавым абслугоўванні. Яна дазваляе суб’ектам гаспадарання, зыходзячы з маштабаў бізнесу, выбраць найбольш прымальны набор аперацый па аптымальным кошце. Асноўнай перавагай пакетаў паслуг для кліентаў з’яўляецца зручнасць разлікаў, паколькі аплата кошту паслуг банка ажыццяўляецца адзін раз у месяц. Пры гэтым, мае месца аптымізацыя выдаткаў на банкаўскае абслугоўванне: кошт аперацый «у пакеце» ніжэй за кошт аперацый «у розніцу». Да ўсяго, за першы каляндарны месяц абслугоўвання па пакеце паслуг абанентная плата не спаганяецца.

Развіваючы напрамкі дыстанцыйнага абслугоўвання, «Беларусбанк» з 2014 года прапанаваў кліентам карпаратыўнага бізнесу прынцыпова новы прадукт – «Аддалены дэпазіт». Ён дазваляе кліентам без наведвання банка размяшчаць вольныя грашовыя сродкі ў тэрміновыя дэпазіты на ўмовах заключэння дагавору па прынцыпе публічнай аферты. Перавагай прадукту для кліентаў з’яўляецца яго мабільнасць і аператыўнасць размяшчэння сродкаў на ўзаемавыгадных умовах.

«Аддалены дэпазіт» разлічаны на прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу. У яго рамках кліентам прапануецца тры віды прадукту ў беларускіх рублях – на 5, 15 і 30 дзён. У найбліжэйшы час плануюцца варыянты дэпазіту ў замежнай валюце на працяглыя тэрміны.

Банк актыўна працуе ў накірунку рэалізацыі сумесных з кліентамі праектаў, як то «Растэрміноўка без пераплат» і «Партнёр». У рамках гэтых праграм ажыццяўляецца прадастаўленне спажывецкіх крэдытаў фізічным асобам у гандлёвай кропцы, з якой заключаны адпаведны дагавор.

З канца 2012 года пачата ўкараненне новага сумеснага прадукту з «Белдзяржстрахам» – заключэнне з карпаратыўнымі кліентамі дагавораў добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў («страхавая фабрыка»). Прывабнасць новага прадукту для кліентаў заключаецца ў магчымасці комплекснага абслугоўвання з атрыманнем фінансава-банкаўскіх паслуг у адзінай кропцы.

Пазіцыянуючы сябе лідарам на фінансавым рынку, «Беларусбанк» працуе над удасканаленнем тэхналогій прадастаўлення паслуг, абнаўленнем прадуктовай лінейкі, аптымізацыяй бізнес-працэсаў.

 Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!