Навіны банка і прэс-рэлізы
27.04.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» лічыць ацэнкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Moody's у дачыненні да банка неаб’ектыўнымі (прэс-рэліз)

У сувязі з паніжэннем 22.04.2015г. міжнародным рэйтынгавым агенцтвам Moody's доўгатэрміновых крэдытных рэйтынгаў у замежнай і нацыянальнай валюце шэрагу беларускіх банкаў, ААТ «ААБ Беларусбанк» заяўляе аб неаб’ектыўнасці ацэнак дадзенага агенцтва.

Moody's не мае доступу да непублічнай інфармацыі, раскрываемай ААТ «ААБ Беларусбанк» іншым рейтынгавым агенцтвам, і не валодае ўсёй паўнатой інфармацыі для аб’ектыўнай ацэнкі становішча банка, паколькі яшчэ ў верасні 2011 года паміж бакамі было скасавана пагадненне аб супрацоўніцтве.

У той жа час у кансалідаванай фінансавай справаздачнасці банка па МСФС за 2014 год, заверанай найбуйнейшай міжнароднай аўдытарскай кампаніяй EY (ТАА «Эрнст энд Янг»), назіраецца рост прыбытку ў параўнанні з 2013 годам з 1,0 да 1,3 трлн. руб. Рэнтабельнасць капіталу вырасла з 4,34% да 5,28%. Рост прыбытку па выніках 2014 года абумовіў павышэнне паказчыка дастатковасці капіталу з 15,9% да 16,6%. Бягучае значэнне паказчыка дастатковасці капіталу істотна перавышае нарматыў, устаноўлены Базельскім пагадненнем (8%). Усё гэта – сведчанне высокага ўзроўню фінансавай устойлівасці ААТ «ААБ Беларусбанк». У справаздачным годзе банк праводзіў паспяховую работу па зніжэнні ўзроўню крэдытнай рызыкі, што адлюстравалася ў зніжэнні агульнай стаўкі рэзервавання па крэдытах кліентам з 2,9% у 2013 годзе да 2,7% у 2014.

ААТ «ААБ Беларусбанк» працягвае атрымліваць міжнародныя крэдытныя рэйтынгі ад двух міжнародных рэйтынгавых агенцтваў: Fitch Ratings (B-/B/ прагноз «Стабільны») і Standard&Poor’s (B-/C/ прагноз «Стабільны»).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!