Навіны банка і прэс-рэлізы
03.04.2015

«Беларусбанк» наладзіў супрацоўніцтва з Міжнародным інвестыцыйным банкам (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» наладзіла супрацоўніцтва з Міжнародным інвестыцыйным банкам.

На пачатку сакавіка бягучага года ўпершыню сумесна з Міжнародным інвестыцыйным банкам рэалізавана здзелка па гандлёвым фінансаванні пастаўкі абсталявання з Чэхіі ў Рэспубліку Беларусь.

Супрацоўніцтва з Міжнародным інвестыцыйным банкам адкрывае новыя магчымасці для ААТ «ААБ Беларусбанк» па арганізацыі фінансавання знешнегандлёвых разлікаў кліентаў з бенефіцыярамі краін-членаў Міжнароднага інвестыцыйнага банка.

Даведка: Міжнародны інвестыцыйны банк – шматбаковы банк развіцця, дзейнасць якога накіравана на садзеянне сацыяльна-эканамічнаму развіццю, росту дабрабыту насельніцтва і эканамічнай кааперацыі яго краін-членаў: Балгарыі, В’етнама, Кубы, Манголіі, Расіі, Румыніі, Славакіі, Чэхіі. У лістападзе 2014 года Савет МІБ адобрыў просьбу Венгрыі далучыцца да Банка, і краіна ў дадзены момант знаходзіцца ў працэсе ўнясення ўзносу ў капітал МІБ. Асноўныя напрамкі дзейнасці МІБ уключаюць падтрымку малога і сярэдняга бізнесу, якая ажыццяўляецца праз фінансавых пасярэднікаў, і ўдзел у фінансаванні сацыяльна значных інфраструктурных праектаў, а таксама падтрымку экспартна-імпартнага патэнцыялу краін-членаў. Банку прысвоены рэйтынгі Baa1 (Moody’s, стабільны прагноз) і BBB- (Fitch, стабільны прагноз).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!