Навіны банка і прэс-рэлізы
01.04.2015

«Беларусбанк» праводзіць акцыю па датэрміновым пагашэнні крэдытаў (прэс-рэліз)

У перыяд з 01.04.2015 па 30.09.2015 (уключна) «Беларусбанк» праводзіць акцыю па датэрміновым пагашэнні крэдытаў на ўмовах, вызначаных банкам, у беларускіх рублях і замежнай валюце на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы.

Пры адзінаразовым датэрміновым пагашэнні крэдытаў, выплата працэнтаў па якіх ажыццяўляецца раўнамернымі ўзносамі, крэдытаатрымальнікі выплачваюць толькі працэнты за бягучы месяц і вызваляюцца ад выплаты працэнтаў, налічаных і не выплачаных за перыяд карыстання крэдытам.

У выпадку датэрміновага пагашэння крэдытаў з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытаатрымальнікі вызваляюцца ад выплаты працэнтаў, налічаных і прад’яўленых да аплаты на дату канчатковага пагашэння запазычанасці па крэдытным дагаворы.

Прыняць удзел у акцыі могуць крэдытаатрымальнікі, у якіх адсутнічае пратэрмінаваная запазычанасць па крэдыце і (або) працэнтах.

Да канчатковага пагашэння запазычанасці па крэдыце кліентам неабходна звяртацца ў службу крэдытавання насельніцтва ўстановы банка па месцы заключэння крэдытнага дагавору для афармлення дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору аб удзеле ў акцыі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы па тэлефоне 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!