Навіны банка і прэс-рэлізы
31.03.2015

Гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» адзначыў станоўчую дынаміку развіцця банка (прэс-рэліз)

Нарматыўны капітал ААТ «ААБ Беларусбанк» на пачатак года склаў 23,6 трлн. рублёў і павялічыўся за 2014 год на 11,4%. Статутны фонд склаўся на ўзроўні 16,7 трлн. рублёў, або 1,2 млрд. еўра. Гэтыя лічбы былі агучаны на гадавым Агульным сходзе акцыянераў.

«Капітал банка сфарміраваны ў аб’ёме, дастатковым для пакрыцця рызыкі, а дынаміка каэфіцыентаў ліквіднасці сведчыць здольнасць банка своечасова і ў поўным аб’ёме забяспечваць выкананне сваіх абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі, характарызуе магчымасці доўгатэрміновага супрацоўніцтва, – сцвярджае старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. – Банк справіўся з пастаўленымі перад найбуйнейшай фінансава-крэдытнай установай задачамі, выканаў усе паказчыкі бяспечнага функцыянавання. Пры гэтым аб’ём аказанай банкам крэдытнай падтрымкі павялічыўся на 25 трлн.».

Кліенцкая база банка налічвае каля 89 тысяч суб’ектаў гаспадарання, або 5 частка ад усіх функцыянуючых у рэспубліцы. Сёння банк працуе над стварэннем умоў для развіцця сярэдняга і малога бізнесу, ажыццяўляючы прынцып «выгадуй свайго кліента».

Акцыянеры банка на сходзе таксама зацвердзілі бухгалтарскі баланс, гадавую справаздачу, справаздачу аб прыбытках і стратах. У адпаведнасці з рашэннем акцыянераў 20% чыстага прыбытку накіравана ў рэзервны фонд. Асноўная частка чыстага прыбытку – 53% размеркавана ў фонд развіцця, што сведчыць аб імкненні акцыянераў і кіраўніцтва захаваць і ўмацаваць пазіцыі банка на беларускім фінансавым рынку.

На фота: Канстанцін Уладзіміравіч, старшыня Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі

Гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняў рашэнне накіраваць на выплату дывідэндаў 26,7% прыбытку за 2014 год.

Рашэннем сходу зацверджаны склад Наглядальнага савета банка, Рэвізійнай камісіі і Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі. Старшынёй Наглядальнага савета яго члены абралі міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Амарына, першым намеснікам – міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, намеснікам – загадчыка кафедры УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» Дзмітрыя Панкова.

«Пазнавальнасць брэнда накладвае на банк велізарную адказнасць, – лічыць старшыня праўлення Сяргей Пісарык. – Дзесяцігоддзямі стваралася сістэма, умовы для вырашэння пастаўленых задач, трывалая аснова для далейшага росту. Сёння банк развівае кліентаарыентаваную мадэль вядзення бізнесу, заснаваную на ўкараненні новых тэхналогій. Мы з упэўненасцю глядзім у будучыню і працягнем рух наперад на падставе адобраных планаў стратэгічнага развіцця бізнесу «Беларусбанка», – рэзюміраваў кіраўнік.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!