Навіны банка і прэс-рэлізы
17.03.2015

ААТ «ААБ Беларусбанк» названа лепшым банкам у Беларусі па версіі часопіса Global Finance (прэс-рэліз)

Часопіс Global Finance назваў ААТ «ААБ Беларусбанк» лепшым беларускім банкам на развіваючыхся рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў 2015 годзе. Гэтага звання «Беларусбанк» удастойваецца ў чацвёрты раз.

Вынікі даследавання публікуюцца вядучым міжнародным фінансавым выданнем штогод на працягу 22 гадоў. Рэдактары Global Finance складаюць свой спіс лепшых банкаў пасля кансультацый з аналітыкамі індустрыі, карпаратыўнымі фінансавымі дырэктарамі і банкаўскімі кансультантамі па ўсім свеце. З мэтай павышэння дакладнасці вынікаў апытваюцца карпаратыўныя чытачы Global Finance.

У конкурсе прымалі ўдзел банкі з 21 краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Крытэрыямі для адбору лепшых банкаў з’яўляліся: рост актываў, даходнасць, доўгатэрміновая стратэгія, абслугоўванне кліентаў, канкурэнтаздольнасць і інавацыйныя прадукты.

Каментуючы ўзнагароду, Старшыня Праўлення «Беларусбанка» Сяргей Пісарык адзначыў, што для банка вялікі гонар атрымаць такую высокую ацэнку міжнароднага ўзроўню. «Узнагарода пацвярджае бездакорнасць рэпутацыі банка на сусветных фінансавых рынках. Гэта прызнанне нашых поспехаў, сведчанне лідзіруючых пазіцый банка і матывацыя на далейшы рост».

Рэнкінгі складаюцца Global Finance па цэлым шэрагу галін эканомікі, уключаючы банкаўскі сектар, пры гэтым улічваюцца, у прыватнасці, пазіцыі кампаніі на рынку, выкарыстанне перадавых рашэнняў у бізнесе, наяўнасць доўгатэрміновай стратэгіі развіцця.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!