Навіны банка і прэс-рэлізы
04.03.2015

«Беларусбанк». Міжнародны бізнес як сродак пашырэння магчымасцей (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» з’яўляецца не толькі найбуйнейшай фінансава-крэдытнай установай краіны, але і найбольш арыентаваным на міжнародны рынак сярод айчынных банкаў. Маштабы яго бізнесу і амаль дваццацігадовая бездакорная міжнародная крэдытная гісторыя дазволілі сфарміраваць міжнародны брэнд, якому давяраюць замежныя дзелавыя партнёры, а таксама прыцягнуць у нацыянальную эканоміку значны аб’ём кароткатэрміновых і доўгатэрміновых замежных рэсурсаў. У мінулым годзе аб’ём крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых «Беларусбанкам» з-за мяжы, перавысіў 3,5 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце.

Развіццё міжнароднага бізнесу для «Беларусбанка» з’яўляецца прыярытэтным напрамкам. Кліентам прадастаўляецца шырокі спектр прадуктаў у галіне гандлёвага фінансавання, дакументарных аперацый і экспартнага крэдытавання і інш., у тым ліку ва ўзаемадзеянні з «Белэксімгарантам», а таксама аказваецца садзеянне ў правядзенні дзелавых сустрэч, прэзентацый, кансультацый у Беларусі і за яе межамі. Такая работа праводзіцца, у тым ліку, пры садзеянні чатырох прадстаўніцтваў Банка за мяжой: у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, Рэспубліцы Польшча і Расійскай Федэрацыі.

Павелічэнне крэдытных здзелак з замежнымі фінансавымі інстытутамі ФРГ, Польшчы, Чэхіі, КНР, Расіі, Славакіі і інш. прывяло да росту аб’ёму экспартных крэдытаў замежных банкаў.

Прыцягненне ў краіну доўгатэрміновых рэсурсаў дазволіла задаволіць узрастаючы попыт з боку кліентаў на фінансаванне міжнароднага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь. Аб’ём прыцягнення доўгатэрміновых звязаных замежных крэдытаў у 2014, у тым ліку пад пакрыццё агенцтваў па страхаванні экспартных крэдытаў (АСЭК), склаў 230,4 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, перавысіўшы паказчыкі пяцігадовай даўнасці ў 4 разы.

У рамках інструментаў гандлёвага фінансавання ў 2014 годзе прыцягнута 1,2 млрд. долараў ЗША, што ў 2 разы больш, чым у 2009 годзе. Упершыню арганізавана постфінансаванне ў рамках дакументарных акрэдытываў пад страхавое пакрыццё ЭКСАР.

«Беларусбанк» ажыццяўляе функцыі банка-агента па бягучым абслугоўванні дзяржаўных і гарантаваных пазык, прыцягнутых на агульную суму 2,7 млрд. долараў ЗША, для фінансавання праектаў у сферы энергетыкі, транспарту, прамысловасці, аэракасмічнай галіны.

Высокія вынікі работы ў сферы гандлёвага фінансавання, а таксама ажыццяўлення міжнародных плацяжоў адзначаны ўручэннем банку ў 2014 годзе мноства ўзнагарод ад банкаў-партнёраў.

Лідзіруючыя пазіцыі «Беларусбанк» займае і ў сферы карэспандэнцкіх адносін. На пачатак 2015 года карэспандэнцкая сетка Банка налічвала 1200 фінансавых інстытутаў у 83 краінах свету, а карэспандэнцкія рахункі «Ностро» адкрыты ў асноўных сусветных фінансавых цэнтрах. Банк таксама з’яўляецца клірынгавым цэнтрам для банкаў-рэзідэнтаў па разліках у замежнай валюце.

Акрамя таго, Банк з’яўляецца членам Міжнароднай гандлёвай і фарфейтынгавай асацыяцыі, Японскай асацыяцыі па гандлі з Расіяй і новымі незалежнымі дзяржавамі, Банкаўскай асацыяцыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Сусветнага інстытута ашчадных банкаў, Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай Арганізацыі супрацоўніцтва, Фінансава-банкаўскага савета СНД, што таксама садзейнічае прасоўванню на міжнародны фінансавы рынак.

У мэтах пашырэння магчымасцей міжнароднага бізнесу кліентаў «Беларусбанка» ў бягучым годзе намаганні будуць накіраваны на захаванне лідзіруючых і ўмацаванне дасягнутых пазіцый у галіне супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі.