Навіны банка і прэс-рэлізы
20.02.2015

Гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ ''ААБ Беларусбанк'' 27.03.2015

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»,
размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк», праводзіцца гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці банка за 2014 год.

 Дата і час правядзення сходу: 27 сакавіка 2015 года ў 12.00.

Месца правядзення сходу: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, актавая зала ААТ «ААБ Беларусбанк».

 Павестка дня:

  1. Аб выніках работы Наглядальнага савета банка ў 2014 годзе.
  2. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2014 годзе і задачах банка на 2015 год.
  3. Аб заключэнні Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках правядзення рэвізіі фінансавай і гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2014 годзе.
  4. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2014 год: бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, справаздачы аб змяненні ўласнага капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў.
  5. Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2014 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2015 год.
  6. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
  7. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  8. Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

 Дата складання спісу асоб, маючых права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» – 2 сакавіка 2015 года.

Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць засведчаны адпаведным чынам.

 Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 10.30 да 11.45

 Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна пры сабе мець:

 юрыдычным асобам: кіраўнікам – службовае пасведчанне (іншы пацвярджальны дакумент) і дакумент, які сведчыць асобу; іншаму прадстаўніку – даверанасць на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумент, які сведчыць асобу;

 фізічным асобам – дакумент, які сведчыць асобу; прадстаўнікам – даверанасць, завераную ў вызначаным парадку, і дакумент, які сведчыць асобу.

 Інфармацыя па пытаннях павесткі дня прадастаўляецца акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк» з 23 па 26 сакавіка 2015 года па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 з 8.30 да 17.30.

 Тэлефоны для даведак: +375 17 309 11 23; +375 17 309 04 08.